🔸Пранкеры праверылі менчукоў на талерантнасць і спагадлівасць Ці вытрымалі яны гэты тэст? Глядзіце ў відэа 👌
Белсат ✔
Белсат - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году. Кантакт з Белсатам у ТГ толькі праз асабістыя паведамленні ў гэты канал. ↓ Важныя спасылкі ↓ 📲 cde34rfv.ovh taplink.cc/belsat
-
-
🤯 Лакальнае «паўстанне машынаў» (а дакладней, адной машыны) здарылася ўначы ў Віцебску Кіроўца таксі «Яндекс» прыпаркаваў легкавік каля адной з крамаў, пасля чаго разам з пасажырамі пакінуў салон. Раптам рухавік аўтамабіля самавольна запрацаваў, і таксоўка вырашыла праехацца без чалавека за стырном. Мужчыны паспрабавалі спыніць аўта, але пазбегнуць сутыкнення з будынкам не атрымалася. ✍️ Такія казусы могуць здарацца праз збоі ў сістэме аўтаматычнага запуску рухавіка або праз непаладкі з замком запальвання. Таму не забывайцеся зацягваць у сваім аўтамабілі ручны тормаз ☝️
-
🤩 1700 еўра «чыстымі» і ніякага загрузу «пісанінаю» Настаўніца, што мела досвед працы ў беларускай школе, а цяпер выкладае ў літоўскай, параўнала дзве сістэмы адукацыі. Параўнанне выйшла зусім не на карысць айчыннай. Расказваем, што радуе жанчыну ў цяперашняй працы ☝️
-
🤔 Чыноўнікі напрыдумлялі новых правілаў для замежнікаў. Занурыліся ў законапраект У апошнія дні кастрычніка ўрад унёс у Палату прадстаўнікоў праект зменаў у закон «Аб вонкавай працоўнай міграцыі». Большасць паправак датычыць іншаземцаў, якія прыязджаюць у «сінявокую» працаваць, а таксама арганізацыяў, якія іх наймаюць. Нашыя журналісты вывучылі, што там цікавага, і за якімі момантамі замежным гасцям трэба сачыць асабліва пільна. ✅ Чытайце аналітыку на нашай старонцы 🔗 Карыстайцеся гэтым лінкам, каб адкрыць тэкст з Беларусі
-
🏥 Беларусы занадта шыкоўна хварэюць! Адкрываючы новы інфекцыйны шпіталь, Лукашэнка нагадаў, што больніца – не курорт, і параіў беларусам не патрабаваць лішняга. Тым часам для звычайных пацыентаў дэфіцыт дактароў, чэргі па талоны і праблемы з бясплатнаю медыцынаю застаюцца штодзённасцю. 🤔️️️️ Чаму бясплатнае лячэнне ў Беларусі ўсё часцей нагадвае раскошу? І колькі насамрэч каштуе медыцына для тых, хто можа дазволіць сабе асаблівыя ўмовы? Глядзіце поўнае выданне праграмы «Навіны з будучыні» на YouTube-канале «Белсат LIFE» 📺️️️️️️
-
🔸Варшава збірае еўрапейскіх дыпламатаў: Польшча, Украіна і ЕЗ шукаюць шлях да трывалага міру У варшаўскіх Каралеўскіх Лазенках сёння сабраліся кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў краін Балтыйскага рэгіёну, міністр замежных справаў Украіны Андрэй Сыбіга і вярхоўная прадстаўніца Еўразвязу па замежных справах і палітыцы бяспекі Кая Калас. Гаспадар сустрэчы – кіраўнік польскага МЗС Радослаў Сікорскі. 📍У цэнтры абмеркавання – будучыня вайны ва Украіне і роля балтыйскіх дзяржаваў у стварэнні ўмоваў для яе ўстойлівага завяршэння. Размова ідзе не толькі пра дыпламатычныя формулы і магчымыя перамоўныя механізмы, але і пра галоўнае пытанне: як зрабіць так, каб заканчэнне баявых дзеянняў не стала часовай паўзай перад новай расейскай агрэсіяй. 📍Акрамя таго, востра гучыць пытанне зімовай падтрымкі Украіны. Напярэдадні халоднага сезону Кіеў зноў сутыкаецца з неабходнасцю абараняць энергетычную інфраструктуру і падтрымліваць працу крытычна важных аб'ектаў. 📍Асобны блок перамоваў прысвечаны гібрыдным пагрозам з боку Расеі. Краіны Балтыі застаюцца адным з найбольш адчувальных участкаў еўрапейскай бяспекі, дзе ваенныя рызыкі пераплятаюцца з дыверсіямі, кібератакамі, інфармацыйнымі аперацыямі і іншымі формамі ціску.
-
edited
☝️Беларусу, які амаль 6 гадоў таму з'ехаў з радзімы, далі завочны турэмны тэрмін, статус «тэрарыста», а цяпер яшчэ і «аджымаюць» усю маёмасць Дзмітрый Баніт, які быў вымушаны пакінуць Беларусь яшчэ ў снежні 2020-га, расказаў пра сваё «завочнае» супрацьстаянне з рэжымам Лукашэнкі журналістам @mostmediaio. Нагодаю завесці на Дзмітрыя крымінальную справу стаў ягоны ўдзел у маршах пратэсту ды каментары ў інтэрнэце. У часе, пакуль ішло следства, да сваякоў мужчыны перыядычна прыходзілі сілавікі; аднойчы яму нават тэлефанавалі з нумара дачкі і пагражалі, што «дастануць і ў Польшчы, знойдуць у канаве або лесапаласе». Увесну гэтага года Дзмітрыю завочна далі 6 гадоў узмоцненага рэжыму, прызнаўшы вінаватым паводле 5 крымінальных артыкулаў. «Бонусам» да гэтага ішоў штраф у памеры 1000 базавых велічыняў (45 000 BYN), статус «тэрарыста» і пазбаўленне звання малодшага сержанта запасу. На момант ад'езду з радзімы Дзмітрый меў ва ўласнасці дзве кватэры і лецішча. Неўзабаве пасля вымушанай эміграцыі мужчына развёўся, пакінуўшы двухпакаёвую кватэру былой жонцы з дачкой. Аднапакаёўка ў Баранавічах ды лецішча засталіся запісанымі на мужчыну. Цяпер уся нерухомасць знаходзіцца пад арыштам, а маці Дзмітрыя тэлефануюць з органаў прымусовага выканання ды просяць пакінуць жытло. Забіраюць маёмасць і з той кватэры, дзе цяпер жывуць былая жонка і дачка «завочна асуджанага». Баніт кажа, што адтуль ужо вынеслі мікрахвалёўку, пыласос, прас, хатні тэлефон, электрагітару ды два стулы. Нядаўна прыйшлі, каб сфатаграфаваць шафу-купэ і заявілі, што мэбля будзе выстаўленая на продаж праз сайт Kufar. 📷 Фота ілюстрацыйнае
-
▪️На наваполацкім прадпрыемстве рабочы загінуў, бо на яго паваліліся вялізныя металічныя дзверы Следчы камітэт паведамляе, што мужчыну было 38 гадоў і ён працаваў фармоўшчыкам. Рамантаваць браму, што доўгі час не выкарыстоўвалася, ён узяўся пасля выканання сваіх асноўных абавязкаў. Ці была гэта ягоная ўласная ініцыятыва або загад кіраўніцтва – незразумела.
-
🤨 У адміністрацыі Першамайскага раёна Менску паказалі, як вядуць «паляванне» на вулічных гандлярак Чыноўнікі рапартуюць, што з пачатку 2026 года ў гэтым раёне склалі на нелегальных гандляроў ужо каля 130 пратаколаў. Меркаванні ў каментарах розныя, але пераважна народ стаў на абарону «бабулек»: 📍«Прадукты – сумнеўна, асабліва "закаткі". А кветачкі нібы хай прадаюць» 📍«Ведаеце, які выдатны часнык прадаюць гэтыя бабулькі/дзядулькі? Мы на насенне купляем, дык на наступны год вырастаюць вялізныя галовы» 📍«А можна мне самому вырашаць, якія прадукты есці, а якія не? Атручуся разок – тады не буду болей купляць» 📍«У вашых ср**ых крамах хутчэй атруцішся, чым [купляючы] у бабулек»
-
❄️ На Віцебшчыне ўжо сыпанула трохі сняжку Праўда, не факт што гэта менавіта «першы снег» – жыхар Горак у каментарах напісаў, што ў гэтым райцэнтры сняжыла яшчэ ў сераду. 📹 Відэа: mlyn.by
-
📌 Джон Коўл зоймецца пытаннем аднаўлення экспарту беларускіх калійных угнаенняў з літоўскіх партоў. Ці скончыцца гэта поспехам? 📌 Курыца ды вэнджаная скумбрыя больш не па кішэні беларусам? Чаго чакаць? 📌 Напярэдадні 7 лістапада разважаем, чаму Беларусь аніяк не можа развітацца з савецкай мінуўшчынай? ⏯️ Пагамонім пра гэта ў Нашым дні. Далучайцеся!
-
💪 Dodo Pizza анансавала беларускамоўны інтэрфэйс у сваім мабільным дадатку У беларускім прадстаўніцтве кампаніі адзначылі, што ён будзе даступны ўжо пасля найбліжэйшага абнаўлення. Карыстальнікі Threads дзякуюць Dodo Pizza ў каментарах. Падобна, як мінімум у гэты ўік-энд колькасць замоваў падрасце 🍕 «Адразу піцку захацелася», – піша адзін з каментатараў.
-
💱 Курсы валютаў 6 лістапада Еўра перад выходнымі скінуў больш за капейку, а расейскі рубель тым часам дадаў палову капейкі за сотню. Долар ледзь заўважна падпоўз угару. #курсывалютаў
-

💁🏻♂️ Флагшток вышынёю як 20-павярховы дом. Улады Наваполацку хочуць дадаць у ландшафт гораду ідэалагічную «разыначку» На сайце гарвыканкаму ўжо размясцілі выявы праекту ды звязаныя з ім дакументы. З іх вынікае, што на ўсталяванне флагштоку вытрацяць 4 месяцы і 3,2 млн рублёў. Канструкцыя будзе мець вышыню 68 метраў (усяго на 1 метр ніжэй, чым аналагічная ў Віцебску), ейная лакацыя – вуліца Маладзёжная, побач з будынкам №45. Акрамя таго, вакол флагштоку будзе ўпарадкаваная тэрыторыя з гранітнымі плітамі ды асвятленнем. Бонус – пастамент з дзяржаўным гербам.
-
👀 У Вільні шукаюць магілу князя Вітаўта Каб дабрацца да магчымай сенсацыйнай знаходкі, свідруюць сцены і выкарыстоўваюць эндаскапічныя камеры. ✍️ Таксама ў выданні: яшчэ адзін беларускі тэатр аддалі ў рукі расейскаму рэжысёру, нечаканы працяг гісторыі з забітымі канямі ў Магілёве, Трамп у чарговы раз (хтосьці падлічыць, у які?) анансуе канец вайны. 💻 Выданне нашых экспрэс-навінаў ужо даступнае на канале «БЕЛСАТ NOW»
-
💬 «Пэўны прагрэс ёсць, але я не хацела б ствараць уражанне, што праблемы ўжо вырашаныя, бо гэта не адпавядае рэчаіснасці» Мінула амаль паўгода з моманту гістарычнага візіту Святланы Ціханоўскай у Кіеў. У палітычным сэнсе гэта можна назваць поспехам, але ці паўплываў неяк той візіт на становішча звычайных грамадзянаў Беларусі, што працягваюць пражываць ва Украіне? Распыталі пра гэта ў кіраўніцы Місіі беларускіх дэмсілаў ва Украіне Вольгі Зазулінскай. Яна не стала ствараць занадта «вясёлкавую карцінку» ды расказала ўсё як ёсць. ✅ Чытайце размову на нашым сайце 🔗 Калі вы ў Беларусі, націскайце сюды
-
🔍 У Полацку шукаюць дзяўчыну-падлетка, што сышла з дому яшчэ месяц таму Паводле інфармацыі Полацкага РАУС, 16-гадовая Вікторыя Грусцова пакінула месца пражывання на вуліцы Маякоўскага 9 яшчэ 6-га кастрычніка. Апошняя лакацыя, дзе зафіксавалі знаходжанне дзяўчыны – пасёлак Ветрына, што месціцца за 30 кіламетраў ад райцэнтру. Вікторыя мае рост каля 165 см, сярэдні целасклад, пафарбаваныя ў руды колер доўгія валасы, а апранутая была ў джынсавую куртку ды цёмныя штаны.
-

👀 У часе контрнаступу пад Ліманам ЗСУ выкарысталі дзясяткі наземных робатаў – расейскі вайсковы паблік Згодна з інфармацыяй каналу «Военный Осведомитель», у штурме расейскіх пазіцыяў на гэтым участку бралі ўдзел ажно 28 наземных рабатызаваных комплексаў са складу 3-га армейскага корпусу ЗСУ. Большасць з іх была ўзброеная супрацьтанкавымі гранатамётамі АТ-4, яшчэ некалькі – аўтаматычнымі гранатамётамі Mk-19, а частка ўяўляла з сябе робатаў-камікадзэ. Расейцы адбівалі гэты наступ, выкарыстоўваючы FPV-дроны. «Военный Осведомитель» лічыць, што такія ноў-хаў у вядзенні баявых дзеянняў выводзяць вайну на новы ўзровень, а наземныя рабатызаваныя комплексы ператвараюцца са сродкаў падтрымкі ў паўнавартасную ўдарную сілу.
-
🚁 Пад Барысавам вучыліся ладзіць эвакуацыю параненых дронам Праўда, жывога чалавека да беспілотніка мацаваць не сталі – абмежаваліся манекенам. Кадры, верагодна, былі знятыя на палігоне «Белая Лужа», які належыць Вайсковай акадэміі РБ.
-
🐺 Проста каля літоўска-беларускай мяжы гуляла зграя ваўкоў Яны прайшліся па сцежцы, якую літоўскія службы выкарыстоўваюць для патрулявання, а таксама ўшчыльную наблізіліся да памежнага плоту з калючым дротам. Пару тыдняў таму акурат у гэтым месцы некалькі мігрантаў спрабавалі пралезці на тэрыторыю ЕЗ праз трубу. Тады іх спынілі краты, усталяваныя на выхадзе з трубы. Але, як бачым, на літоўскім баку мяжы бываюць і іншыя нечаканыя перашкоды.
- Older posts