☝️Махлярам у Беларусі рай: запалоханыя жыхары – лёгкія ахвяры Махляры выманьваюць у беларусаў каля 50 мільёнаў рублёў за год – гэта больш за 15 мільёнаў еўра. Адна з найпапулярных схем – абвінавачанні ў «экстрэмізме» і «тэрарызме». Так, жыхара Горадні запалохалі «фінансаваннем экстрэмісцкіх фармаванняў». А 45-гадовы мянчук аддаў свае зберажэнні з-за пагрозы быць залічаным у «здраднікі дзяржавы». «Вясна» падкрэслівае, што зараз многія дзеянні дзяржорганаў выглядаюць непразрыста і не зафіксаваны ў заканадаўстве. Сілавікі ж наўмысна ствараюць «атмасферу страху і шэрую зону неразумення, дзе заканчваюцца рамкі юрыдычных працэдур». «У Беларусі, дзе ёсць страх, дзе незразумела, што можна, што нельга, вялізная прастора працы для ашуканцаў. Можна назваць сябе сілавіком, усё перапужаюцца, ніхто пытанні задаваць не будзе», – адзначае псіхолаг Артур Удрыс. BELPOL таксама заяўляе, што дадатковым фактарам на карысць махляроў стаў недавер грамадства да сілавых і дзяржаўных структур, паведамляе «DW Беларусь» ☝️