🗣 Алесь Бяляцкі напісаў эсэ пра сваё вызваленне Праваабаронца і Нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі напісаў эсэ для нямецкага выдання "Die Tageszeitung (taz)" пра сваё вызваленне, сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі і неабходнасць захавання міжнароднага права. Ён узгадвае, як 13 снежня 2025 года яго разам са 122 палітвязнямі вывезлі з Беларусі і прымусова дэпартавалі ў Літву. Такія дамоўленасці дапамагаюць вызваляць людзей, але не змяняюць сітуацыю ў краіне: рэпрэсіі працягваюцца, а ў спісах палітвязняў з'яўляюцца новыя імёны. «У цэнтры любога мірнага ўрэгулявання павінны быць людзі, іх правы, бяспека і годнасць, а не карысныя выкапні, тэрыторыі ці звышдзяржавы», — падкрэслівае праваабаронца. У сваім эсэ Алесь Бяляцкі таксама разважае пра тое, чаму міжнароднае права і інстытуты абароны правоў чалавека застаюцца неабходнымі, нягледзячы на ціск і спробы іх аслабіць. ☝️