Белсат ✔

@belsat · Belarusian · active

Белсат - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году. Кантакт з Белсатам у ТГ толькі праз асабістыя паведамленні ў гэты канал. ↓ Важныя спасылкі ↓ 📲 cde34rfv.ovh taplink.cc/belsat

Subscribers 14.6K Subscribers, last 30 days: 14.6K → 14.6K +0 24h
Reach per post (ERR) 11.2%1.6K avg views
Posting 37.2/day last 5 hours ago
Reactions per 1K views 14.6 ❤ 🤬 😢
  1. 💬 «Гэта наўпрост уваходзіць у супярэчнасць з канцэпцыяй нацыянальнай бяспекі. Але цяпер не заўсёды да законаў» «Белсат» спытаў медыяаналітыка Паўлюка Быкоўскага, як успрымаць той факт, што ў эфіры дзяржаўнага беларускага тэлебачання наўпрост гучаць заявы ад расейскіх імперцаў пра тое, што беларускі народ не мусіць адчуваць сябе «каким-то отдельным народом». Як не круці, а гэта супярэчыць нават многім заявам Лукашэнкі, хоць яго назваць беларускім нацыяналістам вельмі складана. ✅ Разбіраемся на нашым сайце 🔗 Спасылка для чытачоў з Беларусі

  2. 🇲🇩 Малдова ў межах працэсу еўраінтэграцыі можа ўвесці візавы рэжым для беларусаў Такую заяву зрабіў у эфіры тэлеканалу TV8 прэм'ер-міністр краіны Васілэ Тофан. «Калі нормы Еўразвязу гэтага патрабуюць, я лічу, што мы мусім прымаць пастановы, што дазволяць нам прасоўвацца ў працэсе еўрапейскай інтэграцыі», – дадаў чыноўнік. Праўда, Тофан не назваў канкрэтных тэрмінаў, калі краіна можа зацвердзіць такую норму. Варта падкрэсліць аднак, што візавы рэжым у гэтай сітуацыі закране не толькі грамадзянаў Беларусі, але таксама Расею, Казахстан, Арменію, Азербайджан, Турцыю, Катар ды іншыя дзяржавы. Раней адаптацыю сваёй візавай палітыкі да стандартаў ЕЗ зрабіла Чарнагорыя: ад 1 лістапада ўладальнікі пашпартоў РБ, РФ, Турцыі і Саўдаўскай Аравіі не могуць заязджаць туды без візы.

  3. Расейцы плануюць будаваць АЭС на мяжы з Беларуссю Новая атамная станцыя з'явіцца ў Смаленскай вобласці. Яна будзе мець два рэактары агульнай магутнасцю 2,4 ГВт. Праект ужо амаль узгоднены, але патрабуецца заключэнне Галоўнай дзяржаўнай экспертызы, якое чакаецца да 15 снежня 2026 года. Сёння на Смаленшчыне працуе атамная станцыя, якая мае тры энергаблокі агульнай магутнасцю каля 3000 МВт. Будаваць новую АЭС будзе дзяржкампанія «Расатам.

  4. edited

    Трамп паабяцаў вялікае пагадненне, якое закране не толькі Украіну Пра гэта ён заявіў пасля перамоваў з кіраўніком Расейскага фонду прамых інвестыцый Кірылам Дзмітрыевым. «Я не магу расказаць вам, што менавіта мы абмяркоўвалі. Я толькі кажу, што пагадненне будзе. Гэта будзе буйное пагадненне, і яно закране не толькі Украіну. Я нават мог бы сказаць, што яно можа закрануць усю Еўропу. Гэта будзе вялікае, цудоўнае пагадненне, і ўсе будуць у захапленні», – сказаў ён. Кірыл Дзмітрыеў прыехаў у ЗША па запрашэнні Меланіі Трамп для абмеркавання гуманітарнай аперацыі ў Алэшках. На сустрэчы таксама прысутнічаў прадстаўнік Украіны Давід Арахамія.

  5. edited

    У Расеі ўжо 17-ты раз гарыць Афіпскі НПЗ Украінскія беспілотнікі зноў атакавалі нафтазавод у Краснадарскім краі. На тэрыторыі прадпрыемства ўспыхнуў моцны пажар. Відэа з дымам паказваюць мясцовыя жыхары. Улады рэгіёну пакуль не каментуюць удар па НПЗ. Інфармацыі пра пацярпелых таксама няма. Афіпскі нафтаперапрацоўчы завод з'яўляецца адным з мацнейшых на поўдні Расеі.

  6. ☕️ Вітаем, шаноўныя! Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць: 🔺 Ціханоўская паехала ў Румынію. Што прывязе? Дарадца Дзяніс Кучынскі расказаў «Белсату» пра мэты візіту, з кім будзе сустракацца лідарка дэмсілаў і што будуць абмяркоўваць. Чытайце тут, калі вы ў Беларусі 🔺 «Думаю, ні Пуціна, ні Лукашэнку не асудзяць» Былая загадчыца кафедры факультэту міжнародных адносінаў БДУ Кацярына Дзяйкала распавяла пра кампрамісы з рэжымам, пераходнае правасуддзе і перамовы з Захадам. Чытайце тут, калі вы ў Беларусі 🔺 Гучная параза Трампа Эксперт пракаментаваў, як вынікі выбараў у Кангрэс паўплываюць на знешнюю палітыку ЗША. Чытайце тут, калі вы ў Беларусі. #штопачытаць

  7. 🏔 Зімовая казка ў польскіх гарах! Так зараз выглядае вяршыня гары на вышыні 1603 метры ў Карканошах. Сапраўдная зімовая казка напачатку лістапада. ❄️

  8. edited

    ☝️Еўрапейскі СМІ пішуць пра прысуд беларускаму святару Пра беларускага ксяндза Анатоля Парахневіча, прыгаворанага ў Беларусі да трох гадоў пазбаўлення волі, напісалі медыі Ватыкану, Польшчы і Нямеччыны. Аб прысудзе напісала нямецкамоўная рэдакцыя Vatican News — інфармацыйнага рэсурсу Апостальскай Сталіцы. Паведамленне таксама апублікавала , каталіцкія СМІ архідыяцэзіі Кёльна. Абодва матэрыялы заснаваныя на інфармацыі нямецкага каталіцкага агенцтва KNA. У Польшчы гісторыю асвятліў каталіцкі штотыднёвік Niedziela, а таксама выданні Nasz Dziennik Іх публікацыі заснаваны на паведамленнях Польскага агенцтва друку (PAP). Нямецкамоўныя матэрыялы таксама звяртаюцца да больш шырокага кантэксту пераследу вернікаў у Беларусі і спасылаюцца на дадзеныя «Хрысціянскай візіі». У прыватнасці, пра 17 каталіцкіх святароў, якім у 2026 годзе не працягнулі дазвол на служэнне ў Беларусі. ☝️

  9. ☝️У Іўеўскім раёне на пажары загінула 24-гадовая дзяўчына У вёсцы Баравікі гарэў жылы дом. Падчас тушэння ратавальнікі знайшлі ў пакоі дзяўчыну без прыкмет жыцця. Эксперты выявілі, што ўзгаранняе распачалося ў тым пакоі, дзе і знайшлі загінулую Асноўная версія прычыны пажару - неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні. ☝️

  10. ☝️Знік калгас, якім кіраваў Лукашэнка Гэта было «ААБ-Агра Гарадзец» у Шклоўскім раёне, цяпер гаспадарку канчаткова далучылі да «Магілёўаблгазу». Лукашэнка наведваў свой калгас, які раней шмат крытыкаваў. Але не ўзгадаў пра ліквідацыю. Цяпер "Гарадзец" дадалі на баласт газавай гаспадаркі Магілёўшчыны. ☝️

  11. edited

    ☝️Ці абароніць Еўразвяз беларусаў? У прыватнасці, ад транснацыянальных рэпрэсіяў? Гэтую праблему абмяркоўвалі ў Еўрапейскім парламенце. Адна з праблемаў беларусаў за мяжой таксама – страта дакументаў праз «консульскі ўказ» Лукашэнкі, праз які грамадзяне Беларусі не могуць памяняць пашпарты за мяжой. «Каб нармальна жыць і мець магчымасць працаваць, яны (беларусы) вымушаныя атрымліваць адпаведныя дакументы ў краінах Еўразвязу. Гэта відавочна!» Пра гэта кіраўніца дэлегацыі Еўрапарламенту ў сувязях з Беларуссю Малгажата Гасеўска сказала «Белсату». Яна падкрэсліла, што цяпер час для канкрэтных дзеянняў – не толькі "рашучых рэзалюцыяў пра глыбокую занепакоенасць". Падрабязнасці чытайце па спасылцы. ☝️

  12. ✌️"Быў. Ёсць. Буду" У Воршы аднавілі мурал Уладзіміру Караткевічу. Цяпер ён у колеры і выглядае так. ❤️

  13. 💥 #галоўнае за 5 лістапада ✔️Зянон Пазняк зрабіў рэзкі выпад у бок Сцяпана Пуцілы. Той адказаў ✔️Ад наступнага тыдня чэшская амбасада ў Менску пачне прымаць заяўкі на візы ад найбліжэйшых сваякоў беларускіх палітэмігрантаў ✔️У Польшчы распачаў працу беларускі прафсаюз «Еднасць». З якімі праблемамі можна да яго звяртацца? ✔️Менск адмовіўся выдаць Вільні літоўскага еўраскептыка і кавід-дысідэнта, якога на радзіме асудзілі за махлярства ✔️Ад імя Офісу Ціханоўскай невядомыя ладзяць дзіўную рассылку з просьбаю «спыніць крытыку» ✔️МЗС РБ абурылася адмоваю Канады выдаць візы беларускім хакеістам. І чамусьці прыпляло нацыстаў ✔️Дроны ЗСУ ўдарылі па чарговым расейскім НПЗ, а расейцы тым часам атакавалі Дняпро і Кіеўшчыну ✔️Шэсць самалётаў сёння былі тэрмінова пасаджаныя ў Еўропе праз «мінаванні» ✔️На «Каменным Логу» распачалі маштабную рэканструкцыю, якая скончыцца толькі ў 2029-м ✔️Вынікі выбараў у Кангрэс сталі для Трампа разгромнай паразаю. Як цяпер зменіцца ўнутраная палітыка ЗША ды што з таго ўсяго Лукашэнку? ✔️Крыштыяну Раналду заявіў пра заканчэнне кар'еры ў зборнай Партугаліі ✔️Польскія службы затрымалі траіх беларусаў, датычных да нелегальнага вырабу папіросаў ✔️У Чэрыкаве згарэла хата – у агні загінулі маці і сын. Яшчэ адна жанчына загінула на пажары ў сталічнай кватэры #рэпрэсіі: ▫️Праваабаронцы: не менш за 75 беларускіх вайскоўцаў зазналі палітычны пераслед з 2020 года ▫️З Беларусі ўдалося эвакуяваць былую палітзняволеную, над якой вісела пагроза новага арышту

  14. 👶🏻 Неўзабаве бацькам народжаных у Польшчы немаўлят-беларусаў можа стаць прасцей легалізоўваць дзіця Пра змены, якія прапануецца ўнесці ў польскае заканадаўства, датычнае замежнікаў, расказала ў эфіры @euroradio юрыстка Вольга Дабравольская. Цяпер для легалізацыі нованароджанага сям'я беларусаў-эмігрантаў у Польшчы мусіць пацвердзіць ягоную асобу. Для гэтага варта або атрымліваць міжнародную абарону (тэрміны чакання якой перавышаюць год), або звяртацца ў консульствы РБ за пасведчаннем аб нараджэнні. Вольга кажа, што неўзабаве мусіць з'явіцца магчымасць атрымліваць дакумент, што пацвярджае асобу дзіцяці, калі прынамсі адзін з бацькоў мае польскі «праязны дакумент». Пакуль гэты законапраект не прыняты, дакладныя тэрміны прыняцця папраўкі не называюцца.

  15. 🤔 Прыгожына няма, але справа ягоная жыве? Кампанія нябожчыка ў Беларусі праганяе праз свае рахункі мільёны долараў ❗️У эфіры беларускага тэлебачання прагучала думка, што беларусаў як нацыі не існуе. Прапагандысты спрачацца не сталі. Ці распачнуць справу аб «распальванні варожасці» ў гэтай сітуацыі? ❗️Вугоршчына адкрыла архівы даносчыкаў і справакавала выбух у грамадстве. Што будзе, калі адкрыюць беларускія архівы КДБ? 👀 Глядзіце ў вечаровай «Студыі Белсату»!

  16. ▪️У Чэрыкаве згарэла хата – у агні загінулі маці і сын Пажар здарыўся сёння ўдзень. Загінулай жанчыне было 53 гады, а ейнаму сыну – 35. Вядома, што напярэдадні яны ўжывалі спіртныя напоі, што, імаверна, спрычынілася да трагедыі.

  17. 🇺🇸 Вынікі выбараў у Кангрэс сталі для Трампа разгромнай паразаю. Як цяпер зменіцца ўнутраная палітыка ЗША ды што з таго ўсяго Лукашэнку? «Белсат» папрасіў пракаментаваць свежыя палітычныя падзеі ў Злучаных Штатах прафесара Універсітэту Тэнэсі Андрэя Карабкова. Ён назваў фактары, якія прывялі да настолькі ўпэўненай перамогі дэмакратаў, а таксама паспрабаваў прааналізаваць далейшыя крокі Трампа ў той даволі неспрыяльнай для яго сітуацыі, якая склалася. ✅ Чытайце інтэрв'ю на нашым сайце 🔗 Націскайце сюды, каб адкрыць тэкст з Беларусі

  18. edited

    50 тыс. савецкіх вайскоўцаў, тысячы затрыманых і 592 зніклыя без следу 😐 У ліпені 1945 года на беларуска-польска-літоўскім памежжы савецкія войскі і НКВД правялі маштабную вайсковую аперацыю – Аўгустоўскую аблаву. За тыдзень былі ператрэсеныя сотні вёсак, затрыманыя больш за 7 тыс. чалавек. А частка арыштаваных так і не вярнулася дадому. 🤔 Чаму Масква разгарнула такую маштабную аперацыю на невялікім памежным участку? Што хавала савецкая ўлада? І дзе ў гэтай трагедыі шукаць беларускі след? Пра адну з найменш вядомых старонак савецкіх рэпрэсіяў – у праграме «Беларускі след» з Паўлам Мажэйкам. 🎬 Глядзіце поўнае выданне на YouTube-канале «Belsat History».

  19. Older posts