💥 #галоўнае за 5 лістапада ✔️Зянон Пазняк зрабіў рэзкі выпад у бок Сцяпана Пуцілы. Той адказаў ✔️Ад наступнага тыдня чэшская амбасада ў Менску пачне прымаць заяўкі на візы ад найбліжэйшых сваякоў беларускіх палітэмігрантаў ✔️У Польшчы распачаў працу беларускі прафсаюз «Еднасць». З якімі праблемамі можна да яго звяртацца? ✔️Менск адмовіўся выдаць Вільні літоўскага еўраскептыка і кавід-дысідэнта, якога на радзіме асудзілі за махлярства ✔️Ад імя Офісу Ціханоўскай невядомыя ладзяць дзіўную рассылку з просьбаю «спыніць крытыку» ✔️МЗС РБ абурылася адмоваю Канады выдаць візы беларускім хакеістам. І чамусьці прыпляло нацыстаў ✔️Дроны ЗСУ ўдарылі па чарговым расейскім НПЗ, а расейцы тым часам атакавалі Дняпро і Кіеўшчыну ✔️Шэсць самалётаў сёння былі тэрмінова пасаджаныя ў Еўропе праз «мінаванні» ✔️На «Каменным Логу» распачалі маштабную рэканструкцыю, якая скончыцца толькі ў 2029-м ✔️Вынікі выбараў у Кангрэс сталі для Трампа разгромнай паразаю. Як цяпер зменіцца ўнутраная палітыка ЗША ды што з таго ўсяго Лукашэнку? ✔️Крыштыяну Раналду заявіў пра заканчэнне кар'еры ў зборнай Партугаліі ✔️Польскія службы затрымалі траіх беларусаў, датычных да нелегальнага вырабу папіросаў ✔️У Чэрыкаве згарэла хата – у агні загінулі маці і сын. Яшчэ адна жанчына загінула на пажары ў сталічнай кватэры #рэпрэсіі: ▫️Праваабаронцы: не менш за 75 беларускіх вайскоўцаў зазналі палітычны пераслед з 2020 года ▫️З Беларусі ўдалося эвакуяваць былую палітзняволеную, над якой вісела пагроза новага арышту