Расейцы плануюць будаваць АЭС на мяжы з Беларуссю Новая атамная станцыя з'явіцца ў Смаленскай вобласці. Яна будзе мець два рэактары агульнай магутнасцю 2,4 ГВт. Праект ужо амаль узгоднены, але патрабуецца заключэнне Галоўнай дзяржаўнай экспертызы, якое чакаецца да 15 снежня 2026 года. Сёння на Смаленшчыне працуе атамная станцыя, якая мае тры энергаблокі агульнай магутнасцю каля 3000 МВт. Будаваць новую АЭС будзе дзяржкампанія «Расатам.