⚓️ Рабочы з Магілёва знайшоў сабе «падпрацоўку», за якую атрымаў крымінальную справу 35-гадовы мужчына ажыццяўляў працы па дэмантажы непадалёк ад рачнога порту. Ён заўважыў чатыры незачыненыя цеплаходы, і вырушыў іх «даследаваць». У машынных аддзелах гэтых суднаў быў выяўлены сілавы кабель, у складзе якога прысутнічаюць каляровыя металы (звычайна гэта медзь ды алюміній). «Кемлівы» рабочы пабачыў у гэтым добры шанец зарабіць – ён зрэзаў кабелі ды здаў іх у пункт прыёму металаў. Аднак крадзеж не застаўся незаўважаным: прадстаўнікі адной з юрыдычных фірмаў звярнуліся ў міліцыю. Цяпер на небараку заведзеная «крыміналка». Шкоду, якую ён нанёс, ацэньваюць у 2 тысячы рублёў.