«Новая газета» спыняе сваю працу Выданне працавала 33 гады і ўнесла вялікі ўклад у развіццё незалежнай журналістыкі ў Расеі. За час існавання «Новай газеты» загінулі шэсць яе журналістаў, сярод якіх – Ганна Паліткоўская. Заснавальнік выдання Дзмітрый Муратаў у 2021 годзе атрымаў Нобэлеўскую прэмію міру. Газета аб'ектыўна і незалежна асвятляла падзеі ў Расеі і свеце. Яна перастала выходзіць у друкаванай версіі ў 2022-м пасля поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну. Тады расейскі суд пазбавіў яе ліцэнзіі СМІ. У верасні 2026-га «Новую газету» прызналі «замежным агентам». Цяпер выданне цалкам высяляюць з офісу ў Маскве. «Газеты больш няма. Расейскія ўлады і расейскія спецслужбы прымусілі рэдакцыю спыніць працу», – гаворыцца ў заяве выдання. Фота: вокладка газеты ад 25.02.2022.