Белсат ✔

@belsat · Belarusian · active

Белсат - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году. Кантакт з Белсатам у ТГ толькі праз асабістыя паведамленні ў гэты канал. ↓ Важныя спасылкі ↓ 📲 cde34rfv.ovh taplink.cc/belsat

Subscribers 14.6K Subscribers, last 30 days: 14.6K → 14.6K +0 24h
Reach per post (ERR) 11.1%1.6K avg views
Posting 36.9/day last 22 minutes ago
Reactions per 1K views 14.7 ❤ 🤬 😢
  1. 📌 Беларусь усё ж удзельнічае ў перамоўным працэсе? У нашу краіну праехалі прадстаўнікі Расеі і Украіны, каб эвакуяваць жыхароў акупаваных Алешак 📌 Што за ФСБшнік кіруе Домам Масквы ў Менску? 📌 Расстраляных беларускіх паэтаў памінаюць у Вільні ▶️ Гэта ды іншае глядзіце ў нашай вечаровай Студыі Белсату!

  2. 😲 Беларусь пачалі вывучаць людзі, якіх вучылі быць... немцамі На пачатку XIX стагоддзя прускія ўлады стварылі на Падляшшы новую сістэму адукацыі. Але для некаторых яе выпускнікоў гэта стала пачаткам зусім нечаканых пошукаў – уласнай гісторыі і ідэнтычнасці. Як пруская гімназія дапамагла з'явіцца адным з першых даследчыкаў Беларусі, глядзіце ў нашым відэа. 👨‍🦰Даследуем месцы на Падляшшы, звязаныя з Беларуссю, у нашай праграме «Сармацкі вус»

  3. +5

    👆 Вязні выгналі ахову з лагера і прымусілі савецкіх генералаў сесці за стол перамоваў Гэта адбылося ў 1953 годзе, калі тысячы зняволеных паўсталі супраць умоў жыцця ў ГУЛАГу. Сярод удзельнікаў былі і беларусы. Як вязні кінулі выклік савецкай сістэме і чым усё скончылася, расказваем у нашых картках. 🎥 Падрабязнасці можна даведацца ў нашай праграме «Беларускі след» на YouTube-канале «БЕЛСАТ HISTORY»

  4. 🐎 Беларуска 7 гадоў укладвала грошы ў конную гаспадарку, каб выкупіць будынак Але дзяржаўнае прадпрыемства ў апошні момант «дала заднюю»

  5. ◾️Расстралялі ў 1937-м, а сям’і толькі праз 19 гадоў паведамілі, нібы памёр у лагеры ў 1944-м Як камуністы хавалі праўду пра лёс рэпрэсаваных беларускіх дзеячаў – у нашым відэа

  6. 💥 На расейскім ваенным аэрадроме «Марынаўка» імаверна знішчаныя два знішчальнікі Су-34 Спадарожнікавыя звесткі NASA FIRMS зафіксавалі узгаранне на тэрыторыі аб’екта пасля абвяшчэння там пагрозы атакі беспілотнікаў. Украінскія медыя таксама паведамляюць пра смерць двух расейскіх вайскоўцаў. Расейскія медыя інфармацыю не каментуюць.

  7. 🇵🇱Латушка дамагаецца суда ў Польшчы над арганізатарамі злачынстваў супраць беларусаў НАУ працуе над стварэннем у Польшчы судовага прэцэдэнту паводле прынцыпу ўніверсальнай юрысдыкцыі — па прыкладзе справы Юрыя Гараўскага ў Швейцарыі. Паводле Латушкі, да адказнасці трэба прыцягнуць не толькі выканаўцаў, але і тых, хто арганізоўваў злачынствы, аддаваў загады і хаваў лёс зніклых беларусаў. Дэталяў справы ў Польшчы ён не раскрыў. 🔗 Больш падрабязна — у артыкуле ✅ Адкрыць спасылку з Беларусі

  8. 🎵 У гэтым таксі вы можаце ўключыць любую музыку. Нават тую, за якую вам будзе крыху сорамна Бо гэты беларускі таксіст вас ніколі не асудзіць. І вось чаму 👇

  9. ⛓ Вясна: у спіс палітвязняў дадалося яшчэ 6 імёнаў Праваабаронцы прызналі палітвязнямі Таццяну Конюхаву, Антона Макарава, Сяргея Белага, Паўла Губенку, Сяргея Рыбалёва і Віктара Фёдарава. Цяпер усяго ў афіцыйным спісе 890 палітвязняў #Рэпрэсіі

  10. edited

    😢 Расея ўдарыла па вакзале ў Дняпры. Загінулі прынамсі 14 чалавек ⚠️Увага: кадры могуць вас шакаваць Рэактыўны дрон ударыў па платформе чыгуначнага вакзалу. Загінулі 14 чалавек, яшчэ 14 атрымалі раненні, у тым ліку 11-гадовы хлопец. У выніку расейскіх атак за дзень таксама загінулі людзі ў Крэменчуку і Чарнігаве. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заклікаў узмацніць санкцыі супраць Расеі. 🔗 Больш падрабязна — чытайце тут 📌 Адкрыць спасылку з Беларусі

  11. edited

    😳 У Рэчыцы каля школы заўважылі вярблюда Ён спакойна шпацыраваў па вуліцы. Імаверна, жывёла прыехала з цыркам або на шоу-праграму.

  12. edited

    Бурбалка ШІ можа прывесці да сусветнага эканамічнага крызісу? У Кітаі акцыі тэхналагічных кампаніяў ужо страцілі сотні мільярдаў долараў. Эканаміст Яраслаў Раманчук патлумачыў «Белсату», чым гэта пагражае сусветнай эканоміцы і беларусам, а таксама ці працягне ШІ выцясняць людзей з рынку працы.👇 📌 Пра гэта чытайце ў нашым матэрыяле 🔗 Адкрыць спасылку з Беларусі

  13. ☝️ Штучны інтэлект усё часцей ставіць дыягназы беларусам. Ці правільныя яны? ☝️ У Дзень барацьбы з інсультам гамонім пра гэтую хваробу і небяспеку БАДаў ☝️ Акрамя таго, сёння чорны дзень беларускай гісторыі і творчасці – гадавіны Ночы расстраляных паэтаў. А што з культурай у сённяшняй Беларусі? 📺 Глядзіце ў Нашым дні!

  14. Былога палітвязня і музыку Аляксея Санчука выклікалі ў Следчы камітэт у якасці падазраванага Верагодна, справу завялі за ўхіленне ад прэвентыўнага нагляду. Санчук ужо знаходзіцца ў Польшчы, куды з’ехаў з сям’ёй праз тры дні пасля вызвалення ў ліпені 2026 года. Таксама на Менскім трактарным заводзе не працягнулі працоўны кантракт бацьку Санчука. Былы палітвязень не выключае, што гэта можа быць звязана з ягонай дзейнасцю і інтэрв’ю пасля вызвалення. #Рэпрэсіі

  15. edited

    ❗️«Бюро»: Дом Масквы ў Менску курыруе супрацоўнік ФСБ Сяргей Макшанцаў, намеснік дырэктара Маскоўскага дому суайчыннікаў, можа быць супрацоўнікам Пятай службы ФСБ. Пра гэта сведчаць звесткі ўцечак, адкрытыя дадзеныя і інфармацыя дзвюх крыніц у еўрапейскай разведцы – кажуць у выданні. Пятая служба ФСБ займаецца, сярод іншага, вербаваннем і фінансаваннем пракрамлёўскіх актывістаў за мяжой. Дом Масквы ў Менску падпарадкоўваецца Маскоўскаму дому суайчыннікаў, створанаму ўрадам Масквы для працы з расейскай дыяспарай за мяжой. Арганізацыя таксама служыць пляцоўкай для прасоўвання расейскага ўплыву.

  16. 🤦🏼У Дагестане беларуску аштрафавалі за відэа з лагатыпам Instagram Кізлярскі раённы суд Дагестана аштрафаваў грамадзянку Беларусі на 1000 расейскіх рублёў (каля 12 долараў ) за публікацыю ў Telegram відэа з сімволікай Instagram. Суд прызнаў жанчыну вінаватай у дэманстрацыі забароненай сімволікі. Беларуска прызнала віну і сказала, што згубіла тэлефон, з якога апублікавала відэа. Суд улічыў таксама, што на яе ўтрыманні двое непаўналетніх дзяцей. У Расеі кампанія Meta, якой належыць Instagram, прызнаная экстрэмісцкай і забараненая.

  17. ◼️ У гэтую страшную ноч Беларусь страціла больш сотні прадстаўнікаоў інтэлегенцыі У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў Менску былі расстраляныя 108 выбітных беларусаў. Сярод іх былі навукоўцы, культурныя дзеячы і літаратары: паэты, празаікі, перакладнікі і шмат іншых. Тады, усяго за адну ноч, сталіністы пазбавілі Беларусь асобаў, якія маглі б моцна паўплываць на нашую культуру і мову. Штогод беларусы згадваюць тыя жудасныя падзеі і называюць іх Ноччу расстраляных паэтаў. Агулам у Беларусі ў перыяд кіравання Іосіфа Сталіна было рэпрэсавана каля 500 літаратараў, а ва ўсім СССР – каля дзвюх тысячаў. Наступствы гэтага ўдару адчуваюцца і сёння.

  18. edited

    💱 Курсы валютаў 29 кастрычніка Долар, еўра і расейскі рубель трохі ўмацаваліся. #курсывалютаў

  19. 📺 Украінцаў перапраўляюць з акупаваных Алешак праз Гомель Двух беларусаў затрымалі ў Нямеччыне па падазрэнні ў падрыхтоўцы дыверсіяў на чыгунцы і лініях электраперадач. А ў Берасці мужчына з нажом забіў жонку і ейную маці. У менскай краме шакаладкі «Спартак» аказаліся з непрыемным сюрпрызам — што там знайшлі? 📌 Пра гэта і не толькі — у кароткім выпуску навінаў Белсату за 29 кастрычніка

  20. edited

    💥 Жыхары Магілёва паведамілі пра выбух беспілотніка Паводле мясцовых жыхароў, апоўначы выбух прагрымеў на вуліцы Чалюскінцаў каля Рабочага пасёлка. На месца прыехалі міліцыя, ратавальнікі і хуткая дапамога. У сацсеткаж людзі таксама пісалі пра гук дрона над горадам. Сілавікі і чыноўнікі пакуль ніяк не пракаментавалі здарэнне. 🔗 Больш падрабязна — чытайце тут 📌 Адкрыць спасылку з Беларусі

  21. Older posts