❗️«Бюро»: Дом Масквы ў Менску курыруе супрацоўнік ФСБ Сяргей Макшанцаў, намеснік дырэктара Маскоўскага дому суайчыннікаў, можа быць супрацоўнікам Пятай службы ФСБ. Пра гэта сведчаць звесткі ўцечак, адкрытыя дадзеныя і інфармацыя дзвюх крыніц у еўрапейскай разведцы – кажуць у выданні. Пятая служба ФСБ займаецца, сярод іншага, вербаваннем і фінансаваннем пракрамлёўскіх актывістаў за мяжой. Дом Масквы ў Менску падпарадкоўваецца Маскоўскаму дому суайчыннікаў, створанаму ўрадам Масквы для працы з расейскай дыяспарай за мяжой. Арганізацыя таксама служыць пляцоўкай для прасоўвання расейскага ўплыву.