📉 Кадравы голад расце: у Беларусі зафіксавалі новы мінімум беспрацоўя Зафіксаваны новы мінімум беспрацоўя – 1,9 %. Паводле Белстату, у III квартале 2026 года ўзровень занятасці насельніцтва працаздольнага ўзросту склаў 85,3 %. Эканамісты кажуць, што надзвычай нізкае беспрацоўе сведчыць пра дэфіцыт кадраў. Нястача работнікаў прымушае працадаўцаў павышаць заробкі, што стварае дадатковую фінансавую нагрузку на прадпрыемствы