❗️ За паўгода Расея і Беларусь учынілі больш за 50 гібрыдных атак у Еўропе Паводле сумеснага расследавання журналістаў еўрапейскіх медыя, 48 інцыдэнтаў звязваюць з Расеяй, яшчэ чатыры – з Беларуссю. Найбольш такіх выпадкаў зафіксавалі ў Польшчы – прынамсі дзевяць. Сярод іх – дыверсіі, шпіянаж, парушэнні паветранай прасторы і спробы незаконнага перасячэння межаў. Пра гэта паведамляюць нашыя калегі з «Вот Так», якія ўдзельнічалі ў расследаванні.