❗️ СК паказаў відэа з кватэры загінулага 23-гадовага хлопца, які выпаў падвешаным з акна Паводле Следчага камітэту, мужчына жыў адзін, а дзверы ў кватэру на момант прыбыцця ратавальнікаў і следчай групы былі замкнёныя знутры. Парадак рэчаў у кватэры не быў парушаны. Следчыя апытваюць суседзяў і відавочцаў. Каб вызначыць дакладную прычыну смерці, прызначылі судова-медыцынскую экспертызу. Сусед загінулага распавёў, што той быў ціхім, спакойным чалавекам: Жыў адзін. Даволі высокі, заўсёды дагледжаны і акуратна апрануты. Бачыў яго рэдка, бо ў нас не супадалі графікі. Ніколі не шумеў, не ўступаў у канфлікты, п’яным яго ніхто не бачыў. Карацей, добры сусед, самы звычайны хлопец
Белсат ✔
Белсат - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году. Кантакт з Белсатам у ТГ толькі праз асабістыя паведамленні ў гэты канал. ↓ Важныя спасылкі ↓ 📲 cde34rfv.ovh taplink.cc/belsat
-
edited -
edited
✈️ Расейскія дроны зноў заляцелі ў Беларусь. Тры з іх, імаверна, засталіся ў Беларусі 19 кастрычніка адзін беспілотнік праляцеў праз Брагінскі раён. 20 кастрычніка два дроны заляцелі з боку Жытоміршчыны і Оўруча ў напрамку Лельчыцаў. Пра іх вяртанне ва Украіну не паведамлялася: магчыма, яны ўпалі або былі збітыя ў Беларусі, піша «Флагшток». Яшчэ адзін дрон рухаўся ў бок Хойнікаў, пасля чаго вярнуўся ва Украіну.
-
⚠️ Сайт «Белсату» не працуе У нас узніклі тэхнічныя праблемы, але мы ўжо разбіраемся, што да чаго. Заставайцеся з намі ў сацсетках❤️
-
edited
⛓ Падчас сустрэчы Пуціна з Ўіткафам стала вядома пра вызваленне асуджанага ў Расеі амерыканца Уладзімір Пуцін паведаміў пра вызваленне 74-гадовага грамадзяніна ЗША Стывена Хабарда, якога ў Расеі асудзілі да 6 гадоў і 10 месяцаў калоніі. Хабард жыў ва Украіне з 2014 года. Пасля акупацыі Ізюму ў 2022 годзе ён трапіў у расейскі палон праз удзел ва ўкраінскай тэрытарыяльнай абароне. Дзярждэпартамент ЗША прызнаў яго неправамерна ўтрыманым у Расеі. Сустрэча Пуціна са спецпасланнікам ЗША Стывам Ўіткафам праходзіць у Санкт-Пецярбургу.
-
edited
🤦🏼Акадэмікаў стане менш, а ідэалагічнага кантролю – больш: Лукашэнка змяніў статут НАН Рэформа скароціць колькасць сапраўдных членаў НАН са 100 да 90, а членаў-карэспандэнтаў – са 145 да 120. Перашкодай для абрання могуць стаць пакаранні за ўдзел у масавых мерапрыемствах і распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў». Таксама будуць правяраць публікацыі ў сацсетках. Паводле новага ўказу, акадэмікі і члены-карэспандэнты павінны «ствараць пазітыўны імідж беларускай навукі» і не дапускаць выказванняў, якія могуць нашкодзіць рэпутацыі Акадэміі навук і дзяржавы. Частка пунктаў указу мае грыф «для службовага карыстання».
-
edited
✝️ У БХД два з’езды. Ці здолеюць Севярынец і Рымашэўскі дамовіцца? Пакуль Павел Севярынец рыхтуе аб’яднаўчы з’езд Беларускай хрысціянскай дэмакратыі ў Беластоку, каманда Віталя Рымашэўскага ўжо сабралася ў Варшаве і абрала чатырох сустаршыняў. Цяпер бакі вядуць перамовы. Якія прычыны стаяць за расколам у БХД, ці атрымаецца ім аб’яднацца, і калі так, то ў якой форме? 👇 🔗 Распавядаем у нашым матэрыяле. ✅ Адкрыць спасылку з Беларусі
-
😳 У Менску мужчына выпаў з акна дзясятага паверха і павіс на тросе На мужчыне была балаклава. Пра здарэнне выданню Onlíner паведамілі відавочцы. На месца здарэння прыбылі міліцыя і ратавальнікі МНС. Спецыялісты змаглі трапіць у кватэру, з якой, імаверна, выпаў мужчына. Інфармацыі пра стан мужчыны і прычыны здарэння пакуль няма.
-
💥 Медыя: выбухоўку для расейскіх дыверсіяў у Еўропе перавозілі беларусы. Дзейнічалі па загадзе Пуціна Паводле нямецкіх следчых і супрацоўнікаў выведкі, некалькі беларускіх агентаў перавозілі выбухоўку праз межы, збіралі беспілотнікі і рыхтавалі іх да атакі на аэрапорт Лейпцыг/Гале, піша The Wall Street Journal. Названае імя імавернага каардынатара атакі – Алега Лёвушкіна, былога расейскага вайскоўца, завербаванага расейскай вайсковай выведкай (ГРУ). Паводле крыніцаў WSJ, адным з транзітных пунктаў для падрыхтоўкі дыверсіі была Сербія. Лёвушкін і адзін з яго беларускіх паплечнікаў выехалі туды за два дні да атакі, а затым накіраваліся ў Расею. Таксама, паводле WSJ, амерыканскія спецслужбы прыйшлі да высновы, што Уладзімір Пуцін асабіста загадаў узмацніць таемныя аперацыі і дыверсіі супраць краін НАТА. Імаверная мэта – узмацніць ціск на заходнія краіны, якія дапамагаюць Украіне.
-
edited
🇵🇱🥇Анджэй Пачобут атрымаў польскую прэмію Залаты лаўр «Super Biznesu» у намінацыі «Асоба году» У сваёй прамове былы палітвязень сказаў, што не лічыць сябе героем. Ён назваў героямі звычайных людзей у Беларусі, у тым ліку актывістаў Саюзу палякаў, якія працягваюць сваю дзейнасць нягледзячы на пераслед. Цырымонія адбылася 20 кастрычніка ў Варшаве. Узнагароду ўручыў нобэлеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі. Гэтую прэмію ўручаюць штогод за дасягненні ў эканоміцы і грамадскім жыцці.
-
🛰 Маск асабіста распарадзіўся абмежаваць Starlink для ўкраінскага войска Паводле The Wall Street Journal, загад запаволіць ваенную версію Starlink, якой карыстаюцца ЗСУ, даў асабіста Ілан Маск. Абмежаванні закранулі працу ўкраінскіх дронаў і іх перахопнікаў. Пазней сістэму аднавілі. Пры гэтым версіі ў Вашынгтоне разыходзяцца: адны крыніцы сцвярджаюць, што Маск дзейнічаў сам, іншыя – што перад рашэннем ён кансультаваўся з Доналдам Трампам і прадстаўнікамі ягонай адміністрацыі.
-
📸 Сямейны архіў беларуса выпадкова знайшлі на сметніцы ў Польшчы Стогадовыя негатывы, лісты і здымкі сваякоў, якіх ён шукаў амаль 30 гадоў.
-
❤️🩹 «Ні ў кога з маіх аднакласнікаў бацькі не сядзелі ў турме» Пакуль у Беларусі праходзіць Тыдзень сям’і і ўлады разважаюць пра «традыцыйныя каштоўнасці», сотні сем’яў за апошнія гады былі разлучаныя праз рэпрэсіі. Дзеці раслі без бацькоў, а пасля іх вызвалення сям’і фактычна знаёміліся наноў. Хтосьці баяўся адпускаць дзяцей у школу, хтосьці сутыкнуўся з тым, што сын ужо не памятае супольнага жыцця да арышту. І нават пасля ўз’яднання застаецца страх: мама ці тата могуць зноў раптам знікнуць. Чатыры былыя палітвязні распавялі «Белсату», як вяртаюцца ў жыццё сваіх дзяцей і спрабуюць кампенсаваць гады, якія ў іх адабралі: 👉️️️️️️ Чытайце на старонцы 🔗️️️️️️ Гэты лінк адкрыецца з Беларусі
-
🤬 Расея зноў масавана атакавала Украіну – ёсць загінулыя і параненыя На Харкаўшчыне расейскія беспілотнікі ўдарылі па жылым сектары пасёлка Каротыч. З-пад завалаў аднаго з дамоў дасталі целы мужчыны і жанчыны. Яшчэ 11 чалавек пацярпелі, сярод іх двое дзяцей. На Палтаўшчыне пад ударам апынуліся Палтава і Крэменчук. У Крэменчуку пасля атакі загарэўся пяты паверх навучальнага корпусу ўніверсітэту імя Міхайла Астраградскага. Паводле папярэдніх звестак, пацярпелі трое, у тым ліку 16-гадовае дзіця. На месцах удараў працуюць украінскія ратавальнікі.
-
☕️ Вітаем, шаноўныя! Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць: 🔸 «З гонарам запісваем імя ў гісторыю» Беларускія добраахвотнікі бралі ўдзел у аперацыі «Вівальдзі» на ўсходзе Украіны – вялі выведку, пракладалі маршруты і бралі расейскіх вайскоўцаў у палон. 🔸 Ці рыхтуе Крэмль Беларусь для «гарачай» вайны? Сяргей Пеляса ў часе Варшаўскага форуму бяспекі паразмаўляў з былым камандуючым войскамі ЗША ў Еўропе генерал-лейтэнантам Бэнам Годжэзам. 🔸 За атрыманне хабару затрымалі топ-менеджараў «Атланту», БелАЗу, «Гомсельмашу», МТЗ і іншых Неназваныя замежнікі 10 гадоў падкуплялі кіраўнікоў беларускіх прадпрыемстваў, каб атрымаць перавагі пры закупках. #штопачытаць
-
edited
☝️Уіткаф павязе Пуціну прапановы Зяленскага аб спыненні агню У Осла сёння ўвечары сустрэліся спецпасланнік прэзідэнта ЗША Стыў Уіткаф і прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. Яны абмеркавалі варыянты спынення агню і гарантыі бяспекі для Украіны. Ужо 21 кастрычніка амерыканскі прадстаўнік павінен перадаць прапановы Маскве. Пра вынікі перамоваў Зяленскі распавёў на прэс-канферэнцыі, паведамляе «Укрінформ». «Мы гатовыя да перамоваў, і для нас важна прадэманстраваць любыя прыкметы дээскалацыі. Менавіта таму ёсць пэўныя прапановы адносна розных фарматаў спынення агню», – заявіў Уладзімір Зяленскі. Таксама яны абмеркавалі гарантыі бяспекі, тэрытарыяльныя пытанні і пасляваеннае аднаўленне Украіны. Зяленскі ізноў пацвердзіў гатовасць сустрэцца з Доналдам Трампам і Уладзімірам Пуціным. Украінскі прэзідэнт падкрэсліў, што любыя перамовы пра будучыню Украіны павінны адбывацца з яе ўдзелам. Ён таксама паведаміў пра пазітыўныя сігналы з Вашынгтону пасля тэлефоннай размовы з дзяржаўным сакратаром ЗША Маркам Рубіё. ☝️
-
☝️Затанулы карабель прэтэндуе на званне найстарэшага тапельца ў свеце Парэшткі карабля падводныя археолагі выявілі каля турэцкай выспы Кекава ў Міжземным моры. Гэта рэшткі гандлёвага судна, якое магло затануць 4400- 4700 гадоў таму. Узрост знаходкі вызначылі па форме і арнаменце посуду. Гэта эпоха будаўніцтва егіпецкіх пірамід, паведамляе Bild. Сам драўляны корпус не захаваўся. Аднак на глыбіні каля 30 метраў даследнікі знайшлі тры каменныя якары і больш за 30 буйных керамічных амфар, у якіх перавозілі тавары. Асаблівую цікавасць уяўляюць амфары, унутры якіх захаваліся бліскучыя вязкія рэшткі. Навукоўцы правяраюць, ці маглі гэта быць аліўкавы алей, віно ці драўняная смала. Навукоўцы мяркуюць, што судна магло адправіцца з партоў усходняга Міжземнамор'я ў бок Троі або Крыта. ☝️
-
🤷 «Калабок» з Менску дакаціўся да ўкраінскага палону "Калабок" -- пазыўны грамадзяніна Беларусі Віктара Азямблоўскага, 1977 года нараджэння. Ён ваяваў у расейскім войску супраць Украіны і трапіў у палон на данецкім напрамку. У Менску "Калабок" працаваў ва управе адукацыі адміністрацыі Партызанскага раёна Менску, затым на розных прадпрыемствах, а апошняе месца працы -- у сісітэме Дэпартаменту выканання пакаранняў у Ваўкавыску. Судзімы за крадзёж, не сплату аліментаў. Праект "Хачу знайсці" сцвярджае, што Віктар Азямблоўскі ва ўкраінскім палоне з чэрвеня 2025 году -- больш за 15 месяцаў. ☝️
-
edited
☝️Расея наймае на вайну з Украінай грамадзянаў 151 краіны, беларусаў у тым ліку З пачатку вайны да расейскага войска далучыліся амаль 46 тысячаў замежнікаў, а гэта – каля 1800 кожны месяц. Сярод «экзатычных» краінаў, за кошт якіх павялічылася колькасць завербаваных, Інданезія, Перу, Сьера-Леонэ, Бурундзі, Чад, Філіпіны, Конга, Панама, Эквадор і Зімбабвэ. Найчасцей сярод замежных палонных сустракаюцца грамадзяне Узбекістану, Таджыкістану, Беларусі, Калумбіі, Казахстану, Азербайджану і Кыргызстану. У чэрвені 2026 года амбасадар Украіны ў асаблівых даручэннях Яраслаў Чарнагор заяўляў, што на баку Расеі ваююць каля трох тысяч грамадзянаў Беларусі. Прадстаўнік Аб'яднанага пераходнага кабінету ў абароне і нацыянальнай бяспецы Вадзім Кабанчук распавядаў, што, паводле звестак на лета 2026 года, на вайне супраць Украіны загінулі больш за 500 беларусаў, якія ваявалі на баку Расеі.☝️
-
💥 #галоўнае за 20 кастрычніка ✔️Топ-менеджары шэрагу буйных беларускіх прадпрыемстваў затрыманыя за ўдзел у карупцыйных схемах. Гаворка ў тым ліку пра МТЗ, «Гомельсмаш» і БелАЗ ✔️Расследавальнікі раскапалі сляды атачэння Лукашэнкі сярод уладальнікаў беларускага Wildberries ✔️У Нарвегіі адбываюцца перамовы Зяленскага з прадстаўнікамі Трампа. А ўжо заўтра амерыканцы, магчыма, наведаюць РФ ✔️Генерал Бэн Годжэз – Лукашэнку: «Навошта вам прыкоўваць сябе да трупа Расеі?» ✔️Мігранты рызыкнулі пралезці з Беларусі ў Літву праз трубу. Аднак пацярпелі няўдачу ✔️Раптоўна памёр Ян Памедор Рэуцкі, вядомы многім беларусам Варшавы ✔️Лукашэнка прызначыў новага кіраўніка Віцебскага аблвыканкаму – старога знялі з пасады ў сувязі з хваробаю ✔️Пайшоў з жыцця віцэ-прэзідэнт EPAM Алег Вільчынскі. Яму было ўсяго 47 гадоў ✔️У Берасці зладзілі беларуска-кітайскі турыстычны форум ✔️У Беларусі будуць судзіць пяць чалавек за перакідку цыгарэтаў метэазондамі ў Польшчу ды Літву ✔️Жывёлавод чысціў памяшканне фермы ад гною і загінуў #рэпрэсіі: ▫️Памежнік з Хойнікаў быў асуджаны па «справе Гаюна», яму далі 3,5 года калоніі. Гэта адбылося яшчэ летась, аднак праваабаронцам стала вядома толькі цяпер ▫️Блогер Андрэй Дуноўскі расказаў, як месяц таму яго затрымалі за «абразу Лукашэнкі». А пасля выпусцілі пад заклад ▫️«Вясна»: па «справе Гаюна» ўжо асудзілі не меней за 235 чалавек. Гэта толькі пацверджаныя выпадкі, у рэальнасці асуджаных можа быць больш
-
🤯 Сілавікі хацелі павесіць забойства журналісткі на яе ўласнага непаўналетняга сына 22 гады таму знайшлі мёртваю Вераніку Чаркасаву. Хто здзейсніў тое злачынства, невядома дагэтуль. І, падобна, не стане вядома ўжо ніколі... Прыгадваем гэтую страшную гісторыю, прыпраўленую нахабствам сілавікоў.
- Older posts