🪖 Юрыст Прыгожына распавёў, што той абмяркоўваў захоп Сувалкскага калідора ў 2023 годзе Паводле яго, аперацыю правялі б, калі б на яе далі дазвол. Пасля мяцяжу ў чэрвені 2023 года частку наймітаў «Вагнера» перакінулі ў Беларусь. Тады ж у Расеі загаварылі пра захоп Сувалкскага калідора. Дэпутат расейскай Дзярждумы Андрэй Картаполаў казаў, што для гэтага нібыта ўжо падрыхтавалі ўдарную групоўку, якая магла б захапіць калідор за некалькі гадзін. У канцы ліпеня 2023 года тагачасны прэм’ер Польшчы Матэвуш Маравецкі паведаміў, што каля 100 наймітаў «Вагнера» рушылі з-пад Горадні ў бок Сувалкскага калідора. А Праз тыдзень намеснік кіраўніка МЗС Польшчы Павел Яблоньскі заявіў, што найміты спрабавалі пранікнуць у Польшчу.