Белсат ✔

@belsat · Belarusian · active

Subscribers 14.6K Subscribers, last 30 days: 14.6K → 14.6K +0 24h
Reach per post (ERR) 11.3%1.6K avg views
Posting 37.4/day last 42 minutes ago
Reactions per 1K views 14.6 ❤ 🤬 😢
edited

😳 Малодшы сын Валерыя Сахашчыка Віктар знік без вестак. Магчыма, ён ваяваў за Расею? У Расеі абвясцілі зніклым сына былога прадстаўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета па абароне і нацыянальнай бяспецы. Пра знікненне паведамілі ў Кантэміраўскай танкавай дывізіі расейскай арміі — піша «Наша Ніва». Гэта можа сведчыць пра тое, што Віктар ваяваў супраць Украіны. Паводле Валерыя Сахашчыка, яго сын жыў у Польшчы і служыў у польскім войску. Прыкладна паўтара года таму ён вярнуўся ў Беларусь разам з маці. Пасля гэтага бацька не падтрымліваў з ім сувязі: «Мне цяжка паверыць, што ён мог служыць у расейскай арміі. Калі ён быў тут, прытрымліваўся тых жа жыццёвых каштоўнасцей, што і я, і быў гатовы ехаць ваяваць за Украіну», – сказаў Валерый Сахашчык «Нашай Ніве».

Views over time

05001K1.5K2K21 Oct 14:0711 Nov 21:461.8K21 Oct 14:07: 0 views11 Nov 21:46: 1,810 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
21 Oct 2026, 14:070
11 Nov 2026, 21:461.8K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.