☝️Затанулы карабель прэтэндуе на званне найстарэшага тапельца ў свеце Парэшткі карабля падводныя археолагі выявілі каля турэцкай выспы Кекава ў Міжземным моры. Гэта рэшткі гандлёвага судна, якое магло затануць 4400- 4700 гадоў таму. Узрост знаходкі вызначылі па форме і арнаменце посуду. Гэта эпоха будаўніцтва егіпецкіх пірамід, паведамляе Bild. Сам драўляны корпус не захаваўся. Аднак на глыбіні каля 30 метраў даследнікі знайшлі тры каменныя якары і больш за 30 буйных керамічных амфар, у якіх перавозілі тавары. Асаблівую цікавасць уяўляюць амфары, унутры якіх захаваліся бліскучыя вязкія рэшткі. Навукоўцы правяраюць, ці маглі гэта быць аліўкавы алей, віно ці драўняная смала. Навукоўцы мяркуюць, што судна магло адправіцца з партоў усходняга Міжземнамор'я ў бок Троі або Крыта. ☝️