☝️Расея наймае на вайну з Украінай грамадзянаў 151 краіны, беларусаў у тым ліку З пачатку вайны да расейскага войска далучыліся амаль 46 тысячаў замежнікаў, а гэта – каля 1800 кожны месяц. Сярод «экзатычных» краінаў, за кошт якіх павялічылася колькасць завербаваных, Інданезія, Перу, Сьера-Леонэ, Бурундзі, Чад, Філіпіны, Конга, Панама, Эквадор і Зімбабвэ. Найчасцей сярод замежных палонных сустракаюцца грамадзяне Узбекістану, Таджыкістану, Беларусі, Калумбіі, Казахстану, Азербайджану і Кыргызстану. У чэрвені 2026 года амбасадар Украіны ў асаблівых даручэннях Яраслаў Чарнагор заяўляў, што на баку Расеі ваююць каля трох тысяч грамадзянаў Беларусі. Прадстаўнік Аб'яднанага пераходнага кабінету ў абароне і нацыянальнай бяспецы Вадзім Кабанчук распавядаў, што, паводле звестак на лета 2026 года, на вайне супраць Украіны загінулі больш за 500 беларусаў, якія ваявалі на баку Расеі.☝️