🤝Дзве беларускі выйшлі на волю пасля больш як года ў цэнтры ўтрымання ў ЗША Пра гэта паведамляе BYSOL. Паліна і Саша вызваліліся з-пад варты ў Каліфорніі пасля таго, як за іх унеслі заклад. Беларусы і беларускі штату збіралі грошы, каб дапамагчы сёстрам пазбегнуць дэпартацыі ў Беларусь.