🔥Уявіце вечар, калі ўсе вашы любімыя беларускія хіты гучаць з адной сцэны! Лявон Вольскі, J:МОРС, «Дзецюкі», «Дай дарогу!» і «Разбітае сэрца пацана» збяруцца на грандыёзным канцэрце «Грай-2026». 🎙 Глядзіце на «Белсаце» ў суботу, 17 кастрычніка а 20:25 паводле менскага часу!
Белсат ✔
Белсат - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году. Кантакт з Белсатам у ТГ толькі праз асабістыя паведамленні ў гэты канал. ↓ Важныя спасылкі ↓ 📲 cde34rfv.ovh taplink.cc/belsat
-
-
Журналісты пацвердзілі гібель амаль 282 тысяч расейскіх вайскоўцаў ва Украіне. Паводле ацэнак Бі-бі-сі і «Медыязоны», рэальная колькасць загінулых можа перавышаць 600 тысяч. Пацверджаныя імёны складаюць толькі 45–55% ад гэтай колькасці. Сярод загінулых расейскіх вайскоўцаў, чый статус удалося вызначыць, 35% – кантрактнікі-добраахвотнікі, якія пайшлі ваяваць пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну, 10% – завербаваныя зняволеныя, і каля 8% – мабілізаваныя. Найбольшыя пацверджаныя страты зафіксавалі сярод марской пяхоты і дэсантнікаў.
-
«Беларусам навязваецца трыяда «Вайна. Ахвярнасць. Правадыр»» BELPOL апублікаваў даклад пра тое, як Беларусь паступова рыхтуюць да вайны на баку Расеі. Сярод сведчанняў: на вышках МТС разгортваюць вайсковую сувязь, у цэнтры кіравання Беларускай чыгункай вайскоўцам адвялі цэлы паверх, а пад Слуцкам будуюць завод боепрыпасаў. 🔗 Чым Беларусь можа дапамагчы расейскаму войску і што пагражае самім беларусам у выпадку вайны – чытайце ў матэрыяле 📌 Адкрыць спасылку з Беларусі
-
Telegram doesn't show this post on the web. Open it in Telegram to see it.
-
💥У Расеі атакавалі Сургутскі завод «Газпрама» за 2400 км ад Украіны У Ханты-Мансійскай аўтаномнай акрузе Расеі пасля атакі беспілотнікаў загарэўся прамысловы аб’ект. Паводле OSINT-аналітыкаў, гэта быў Сургутскі завод па стабілізацыі газавага кандэнсату. Завод можа перапрацоўваць да 12 млн тон сыравіны за год – гэта прыкладна траціна гадавой здабычы газавага кандэнсату ў Расеі.
-



+6
🌍 «Савецкі чалавек здольны да самаўзнаўлення» Анджэй Пачобут у Варшаўскім універсітэце выступіў з прамовай пра савецкую спадчыну, жывучасць homo sovieticus і канфлікт паміж дэмакратыяй і аўтарытарызмам. 🤔 Чаму, на думку Пачобута, «вялікае сяброўства» паміж Захадам і аўтарытарным Усходам немагчымае і што гэта азначае для Беларусі – чытайце ў нашым рэпартажы ✅ Адкрыць спасылку з Беларусі
-
🧐 У Швецыі падаткі вялізныя, а ў Беларусі – маленькія? Усе не так проста! Шведы аддаюць дзяржаве значную частку заробкаў, але добра ведаюць, што атрымліваюць узамен. Беларусы ж часта ўпэўненыя, што плацяць усяго 13%. Насамрэч дзяржаве дастаецца куды больш. Вось толькі на што ідуць гэтыя грошы? 🎥 Разбіраўся Сцяпан Пуціла ў праграме «Прабел» на YouTube-канале «БЕЛСАТ NEWS».
-
💥Расейская ракета-дрон «Бандэроль» заляцела на Гомельшчыну на пяць хвілінаў Паводле выдання «Флагшток», ён перасёк мяжу сёння раніцай каля 9:05, праляцеў праз Брагінскі раён і праз пяць хвілінаў вярнуўся ва Украіну, у бок Чарнігава.
-
❗️У Еўропе знік 22-гадовы беларус, які ехаў на канцэрт Макса Каржа Данііл Санін, які жыў і працаваў у польскім Плоцку, 9 кастрычніка мусіў вылецець з Аўстрыі ў Франкфурт-на-Майне, дзе яго чакалі сябры. З таго дня ён не выходзіць на сувязь, а ягоны тэлефон выключаны. Пошукі беларуса падтрымліваюць фанаты Макса Каржа і пошукавы атрад «Анёл». На момант публікацыі мужчыну не знайшлі. Данііл мае рост 187 см, спартовы целасклад і блакітныя вочы. Сярод асаблівых прыкмет – татуіроўкі на правай руцэ і спіне, а таксама шнар над верхняй губой. 🔗 Больш інфармацыі — тут па спасылцы ✅ Адкрыць спасылку з Беларусі
-
❓ Чарговая серыя «абяцанак Лукашэнкі»: шматдзетным кватэру за год. Ці гэта ўвогуле рэальна? ❓ Тым часам Расея інвестуе ў Беларусь, а расейскія IT-гіганты хочуць будаваць у нашай краіне свае дата-цэнтры. Хто на гэтым заробіць? ❓ Навіны з палёў саміту ЕЗ: што вырашаюць еўрапейскія лідары, ці будуць новыя санкцыі супраць Беларусі і чаго чакаць ад выніковай прэс-канферэнцыі? 📺 Глядзіце ў «Нашым дні»!
-
👨🏼💻 Набліжаны да Баскава і асуджаны за махлярства стартапер адкрыў выставу па ШІ ў Беларусі У Менску пачаўся AI ATOM GLOBAL EXPO 2026 – форум пра штучны інтэлект і новыя тэхналогіі. Яго заснавальнік – Дзмітрый Саксонаў пратэжэ скандальна вядомага чыноўніка Дзмітрыя Баскава. Цікавы факт, што ў 2018 годзе Саксонава асудзілі на чатыры гады калоніі за махлярства з грашыма, крыптавалютаю і абсталяваннем для крыптафермаў. Пацярпелымі тады прызналі 38 чалавек, а шкоду ацанілі больш як у 1,15 млн рублёў. Цяпер на выставе абяцаюць паказаць больш за 50 праектаў і стартапаў. У праграме пазначаныя 58 спікераў. Апроч стартапераў, праграмістаў і бізнесоўцаў, сярод іх – былы дарадца Інстытуту нацыянальнай бяспекі Беларусі, былы афіцэр разведкі Сінгапуру і кіраўнік Прафесійнага саюзу рускіх праграмістаў.
-
❤️ Беларусы дзеляцца відэа ўчорашняга туману Густы туман ахутаў гарады, дарогі і палі – паглядзіце, якая атмасфера атрымалася.
-
🪖 Зяленскі згадзіўся з прапановай прыпыніць удары па расейскіх НПЗ на 100 дзён у абмен на пашырэнне зоны пакрыцця Starlink Амерыканскія сенатары прапанавалі павялічыць яе прыкладна на 300 кіламетраў углыб Расеі — піша The Wall Street Journal. Раней Зяленскі тлумачыў Financial Times, чаму гэта важна для Украіны: «Калі вы адкрыеце Starlink на тэрыторыі Расеі, мы знішчым расейскія пускавыя ўстаноўкі балістычных ракет. Пуцін сядзе і будзе размаўляць, а я не буду знішчаць ніякія энергетычныя аб’екты. Мне гэта не трэба».
-
💱 Курсы валютаў 16 кастрычніка Долар адштурхнуўся пасля падзення, і ўсё ж замацаваўся на рысе вышэй 3 рублёў. Расейскі рубель таксама нязначна ўмацаваўся. Еўра дадаў заўважна больш – 1.7 капейкі. #курсывалютаў
-
🇺🇦 Зяленскі адмовіўся сыходзіць у адстаўку на патрабаванне Трампа Прэзідэнт Украіны заявіў у інтэрв’ю журналісту Пірсу Моргану, што не збіраецца пакідаць пасаду да заканчэння баявых дзеянняў: «Ні Трамп, ні [Ілан] Маск, ні хто-небудзь іншы ў свеце не могуць выбіраць кіраўніка маёй краіны. Гэта могуць зрабіць толькі грамадзяне Украіны». Паводле яго, «некаторыя ўплывовыя людзі хочуць яго замяніць, бо ён ніколі не прызнае ўкраінскую зямлю расейскай». Трамп абвінаваціў Зяленскага ў нежаданні заключаць мірную дамову і заявіў, што Расея можа дазволіць сабе страціць мільён чалавек, тады як Украіне не хапае людскіх рэсурсаў. Пры гэтым пасля абвяшчэння Трампам энергетычнага перамір’я Украіна на два дні спыніла ўдары па расейскіх НПЗ, аднак Расея працягнула атакаваць украінскую энергетычную інфраструктуру. Таму Украіна аднавіла ўдары па Расеі.
-



🎬Фільм Белсату пра фанатаў Макса Каржа паказалі з аншлагам на фестывалі ў Лодзі Прэм’ера дакументальнага фільма «Двіж» рэжысёра Аляксандра Гарадко адбылася на 36-м фестывалі медыя Człowiek w Zagrożeniu («Чалавек у небяспецы»). Фільм прысвечаны субкультуры прыхільнікаў беларускага музыкі Макса Каржа з Беларусі, Расеі і Украіны. Стужка даследуе, што аб’ядноўвае гэтых людзей і ці магчыма заставацца па-за палітыкай у свеце, дзе ідзе вайна. Пасля паказу адбылася размова з рэжысёрам. Наступны конкурсны паказ «Двіжа» запланаваны на 17 кастрычніка ў межах кінафестывалю ў Шчэціне.
-
🤦♂️ У Беларусі нават у казку прымудрыліся дадаць сілавікоў! У Белавежскай пушчы з'явіўся «казачны спецназ». Гучыць як жарт, але нават казачны свет у Беларусі ўсё больш нагадвае рэальнасць пры Лукашэнку. Чаму гэтая гісторыя насамрэч не такая смешная, як здаецца, разбіраемся ў нашай праграме «Чалы. Дарэчы». 🎥 Глядзіце цалкам на YouTube-канале «БЕЛСАТ NEWS».
-
🤔 У Яндэкса – яшчэ мінус адзін сэрвіс у Беларусі Гэта наступствы ўкраінскіх удараў па расейскіх дата-цэнтрах. Цяпер іх плануюць пераносіць у Беларусь і Казахстан. Яшчэ адно рэха вайны – расейскія дроны зноў залятаюць на Гомельшчыну. А ў Жлобіне жыхароў заклікаюць паведамляць у міліцыю пра радыёмаякі для беспілотнікаў. У ЗША Трамп адмовіўся ад трансляцыі расстрэлу асуджанага вайсковага псіхіятра. А ў пачатковай школе штата Арагон адбылася страляніна, у выніку якой загінулі чатыры чалавекі. ❓За што затрымалі стваральніка карты «Халва», і чаму не зробіш шчасце на крадзеных самакатах – глядзіце ў кароткім выданні навінаў на «Белсаце»
-
😳 Маск паказаў лятучае аўта Паводле прэзентацыі, новы Tesla Roadster здольны падскокваць над аўтамабілямі, пераварочвацца ў паветры і разганяцца да 100 км/г за 0,81 секунды. Электракар абсталяваны рэактыўнымі паскаральнікамі, распрацаванымі разам са SpaceX. Пачатак серыйнай вытворчасці плануюць на 2028 год.
-



+1
📸 Меліціна Станюта падзялілася момантамі са свайго вяселля Чэмпіёнка свету і Еўропы ў мастацкай гімнастыцы пабралася шлюбам з грамадзянінам Францыі. Як расказала беларуска, нарачоны рабіў прапанову таксама і па-беларуску. Славутая спартоўка была сярод падпісантаў ліста спартоўцаў за сумленныя выбары і супраць гвалту беларускага рэжыму ў 2020 годзе.
- Older posts