🍂 Менчукоў зноў клічуць бясплатна папрацаваць дворнікамі. Інвентар абяцаюць выдаць Узімку гараджанаў ужо заклікалі дапамагчы са снегам. А цяпер настала чарга лісця. Менгарвыканкам апублікаваў спіс месцаў, дзе можна далучыцца да прыборкі. Там паабяцалі забяспечыць ахвотных граблямі ды пальчаткамі.