🎬Фільм Белсату пра фанатаў Макса Каржа паказалі з аншлагам на фестывалі ў Лодзі Прэм’ера дакументальнага фільма «Двіж» рэжысёра Аляксандра Гарадко адбылася на 36-м фестывалі медыя Człowiek w Zagrożeniu («Чалавек у небяспецы»). Фільм прысвечаны субкультуры прыхільнікаў беларускага музыкі Макса Каржа з Беларусі, Расеі і Украіны. Стужка даследуе, што аб’ядноўвае гэтых людзей і ці магчыма заставацца па-за палітыкай у свеце, дзе ідзе вайна. Пасля паказу адбылася размова з рэжысёрам. Наступны конкурсны паказ «Двіжа» запланаваны на 17 кастрычніка ў межах кінафестывалю ў Шчэціне.