Белсат ✔

@belsat · Belarusian · active

Subscribers 14.6K Subscribers, last 30 days: 14.6K → 14.6K +0 24h
Reach per post (ERR) 11.0%1.6K avg views
Posting 37.2/day last 49 minutes ago
Reactions per 1K views 14.6 ❤ 🤬 😢

💥 #галоўнае за 14 кастрычніка ✔️Як там справы з «пашпартам Новай Беларусі»? Спыталі ў Франака Вячоркі ✔️Двое бізнесоўцаў з ліку «гаманцоў Лукашэнкі» – больш не пад санкцыямі Еўразвязу ✔️Беларус затрыманы ў Эстоніі паводле падазрэння ў адмыванні грошай. Некалі ён быў звязаны з Офісам Ціханоўскай, а потым яго актыўна крытыкаваў ✔️Расея ўначы нанесла масіраваны ўдар па энергетыцы Украіны – без святла засталіся як мінімум 600 тысяч чалавек ✔️SpaceX зноў «абрубіла» ўкраінцам Starlink, гэта сарвала некаторыя планы ЗСУ ✔️«Кіберпартызаны» выпусцілі «заліпацельную» гульню ў стылі Angry Birds, дзе трэба «наносіць удары» па рэжыму Лукашэнкі ✔️Салігорск можа пазбавіцца сваёй вядомай на ўсю Беларусь славутасці – тэрыконаў ✔️Размаўляем з рэжысёрам, які стварыў «дакументалку» пра фанатаў Макса Каржа. Ужо неўзабаве яе пакажуць на двух польскіх кінафестывалях ✔️Як Беларусь шукае сабе партнёраў на «далёкай дузе», пакуль Еўропа «апусціла шлагбаўм» ✔️«Дыялог ён успрымае як граблі, на якія не варта ізноў наступаць». Ці магчымы разварот Лукашэнкі да Еўропы, як 10 гадоў таму? ✔️У Пінску, падобна, здарыўся пажар на тэрыторыі аўтобуснага парку ✔️На магілёўскім прадпрыемстве загінуў 57-гадовы слесар ✔️Арына Сабаленка прайграла ўжо свой трэці матч з чатырох згуляных цягам апошняга месяца #рэпрэсіі: ▫️Супраць палітвязня Ціхана Восіпава завялі ўжо трэцюю справу за «непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі» ▫️Лукашэнкаўцы дадалі ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» Instagram-акаўнт Дар'і Чульцовай

Views over time

05001K1.5K2K14 Oct 18:1511 Nov 21:461.7K14 Oct 18:15: 0 views11 Nov 21:46: 1,690 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
14 Oct 2026, 18:150
11 Nov 2026, 21:461.7K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.