Белсат ✔

@belsat · Belarusian · active

Subscribers 14.6K Subscribers, last 30 days: 14.6K → 14.6K +0 24h
Reach per post (ERR) 11.0%1.6K avg views
Posting 37.2/day last 49 minutes ago
Reactions per 1K views 14.6 ❤ 🤬 😢
edited

☝️Былы палітвязень шукаў падпрацоўку, а знайшоў крыміналку 23-гадовы Мікіта Саідаў знайшоў у інтэрнэце прапанову занесці пахавальны вянок да офісу абароннай кампаніі RSI Europe у Вільні. А таксама партрэт кіраўніка Томаса Мілашаўскаса з чорнай стужкай. Як паведамляе «Наша Ніва», заказчык тлумачыў, што ў яго памёр сябар, а сам ён знаходзіцца не ў Літве. За працу абяцаў 400 еўра. Беларус перадаў падпрацоўку знаёмаму ўкраінцу. 27-га жніўня вянкі былі дастаўленыя да офісу RSI Europe, якая займаецца беспілотнымі сістэмамі, пастаўляе Украіне FPV-дроны і сістэмы дыстанцыйнага падрыву. Кур'ера затрымалі і літоўскія СМІ напісалі, што наняць яго мог беларус. Саідаў зразумеў, што яго ўцягнулі ў крымінал, спужаўся і з'ехаў у Латвію. Але пазней вярнуўся і сам прыйшоў у паліцыю. Яму пагражае ад двух да сямі гадоў зняволення.

Views over time

01K2K14 Oct 19:3411 Nov 21:461.9K14 Oct 19:34: 0 views11 Nov 21:46: 1,920 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
14 Oct 2026, 19:340
11 Nov 2026, 21:461.9K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.