Белсат ✔

@belsat · Belarusian · active

Subscribers 14.6K Subscribers, last 30 days: 14.6K → 14.6K +0 24h
Reach per post (ERR) 11.0%1.6K avg views
Posting 37.2/day last 2 hours ago
Reactions per 1K views 14.6 ❤ 🤬 😢
edited

💁🏻‍♂️ Вярхоўны суд расейскай Карэліі пастанавіў забараніць беларусу ўезд у РФ на 100 гадоў. Што здарылася? Пра незвычайную гісторыю пераследу Максіма Стасевіча расказвае @nashaniva. У 2020-м хлопец выходзіў на маршы пратэсту ў Менску, а праз год пераехаў у Карэлію, дзе яшчэ праз нейкі час уладкаваўся на працу ў дзіцячы лагер «Палярны круг». Там беларус выкладаў кіналогію і марскі турызм, быў важатым. Ён сабраў выключна станоўчыя характарыстыкі ад кіраўніцтва. Цікава, што згаданы лагер месціцца на ўзбярэжжы Белага мора, і доступ на гэтую тэрыторыю можна атрымаць толькі з асаблівым дазволам ФСБ. Гэты дазвол Стасевічу без праблем выдалі, ён дзейнічаў да канца 2023 года. У снежні 2025-га Максіма раптоўна затрымалі ў Санкт-Пецярбургу. Прычына – прыйшоў запыт з Беларусі, дзе мужчыну абвесцілі ў вышук. Аднак расейскі пракурор вырашыў, што ў дзеяннях беларуса няма складу злачынства (паводле расейскага заканадаўства), таму дэпартаваць на радзіму яго не сталі і проста адпусцілі. Але і гэта быў не канец гісторыі. Сёлета ўвесну Стасевіч знаходзіўся ў карэльскай вёсцы Нільмагуба, куды таксама закрыты доступ без дазволу ФСБ. Яго затрымалі, аднак суд вырашыў не ўжываць у дачыненні беларуса дэпартацыю. Да справы, аднак, далучыўся Цэнтр па супрацьдзеянні экстрэмізму МУС Карэліі. Там палічылі справядлівым забараніць Максіму ўезд у РФ тэрмінам на 100 гадоў, бо ён «схаваўся на расейскай тэрыторыі ад органу крымінальнага пераследу». Каб «адбіцца» ад гэтых прэтэнзіяў, Стасевічу давялося хадайнічаць у Следчы камітэт РБ з просьбаю замяніць для яго крымінальны пераслед за пратэсты на адміністрацыйны. Цікава, што гэта было зроблена – мужчыну па выніку проста выпісалі штраф. У новым статусе беларус абскардзіў пастанову пра забарону на ўезд у РФ – гарадскі суд Петразаводску спачатку скасаваў для яго ўсе абмежаванні. Але паліцыя так проста не пакінула справы, і разглядаць яе давялося ўжо Вярхоўнаму суду Карэліі, які заняў пазіцыю сілавікоў. Такім чынам, у фінале гэтай эпапеі Максім Стасевіч апынуўся з пажыццёвым «банам» на наведванне Расейскай Федэрацыі.

Views over time

05001K1.5K13 Oct 08:2611 Nov 21:461.6K13 Oct 08:26: 0 views11 Nov 21:46: 1,580 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
13 Oct 2026, 08:260
11 Nov 2026, 21:461.6K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.