Белсат ✔

@belsat · Belarusian · active

Subscribers 14.6K Subscribers, last 30 days: 14.6K → 14.6K +0 24h
Reach per post (ERR) 11.0%1.6K avg views
Posting 37.2/day last 2 hours ago
Reactions per 1K views 14.6 ❤ 🤬 😢

☝️Праз месяц пасля ўказу, што зацвердзіў новыя правілы дабрачынных збораў, бацькі хворых дзяцей ужо запісваюць калектыўны зварот да Лукашэнкі І ў гэтым звароце – зусім не падзяка за тое, што грошы цяпер збіраць стала прасцей. Роўна наадварот. Хоць згадку пра «поўнае падтрыманне дзеянняў дзяржавы» ў апісанне пад відэа ўсё роўна дадалі: «Мы цалкам падтрымліваем кантроль дзяржавы, выступаем за празрыстасць і гатовыя пацвярджаць дакументамі кожны рубель. Але сёння бяда прыйшла ў сотні дамоў: лячэнне, закупка жыццёва неабходных прэпаратаў і бесперапынная рэабілітацыя асаблівых дзяцей і дарослых апынуліся на паўзе. Для чалавека з цяжкім захворваннем кожны прапушчаны месяц – гэта не проста чаканне. Гэта крок назад, страта навыкаў, напрацаваных гадамі, вяртанне спастыкі і болю, а таксама страта каштоўнага часу, які ўжо немагчыма вярнуць». 🔍 Падрабязней пра спрэчныя новаўвядзенні, датычныя дабрачынных збораў, мы расказвалі ў нашым матэрыяле, які выйшаў месяц таму

Views over time

05001K1.5K13 Oct 11:5811 Nov 21:461.6K13 Oct 11:58: 0 views11 Nov 21:46: 1,580 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
13 Oct 2026, 11:580
11 Nov 2026, 21:461.6K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.