🚇 Вайб кіеўскага метро а 3-й гадзіне ночы Людзі спяць проста на платформе, хаваючыся ад абстрэлаў, а супрацоўнікі метрапалітэну тым часам працягваюць працу. 📹 Кадры знятыя на станцыі «Ніўкі»
Белсат ✔
Белсат - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году. Кантакт з Белсатам у ТГ толькі праз асабістыя паведамленні ў гэты канал. ↓ Важныя спасылкі ↓ 📲 cde34rfv.ovh taplink.cc/belsat
-
-
😨 Спачатку хацеў забіць аднакурснікаў, а потым пераключыўся на выпадковых людзей з гандлёвага цэнтру Першае, што ўсплывае ў галаве большасці беларусаў, калі яны чуюць словазлучэнне «тэракт у Менску» – выбух у метро ў 2011 годзе. Аднак праз пяць з паловаю гадоў у сталіцы быў здзейснены яшчэ адзін тэракт, пра які цяпер мала хто памятае. Маладзёну, які яго ўчыніў, на той момант не споўнілася і 18 гадоў, а цынізм і «фантазія» ў выбары сродкаў забойства здзівіла нават следчых.
-
💁🏻♂️ Скасаваныя тры канцэрты расейскага Z-спевака SHAMANа, якія мусілі адбыцца ў беларускіх гарадах Яраслаў Дронаў (сапраўднае імя артыста) мусіў выступіць 20 снежня ў Берасці, на наступны дзень - у Горадні, а 23-га снежня завітаць да публікі ў Гомлі. Цікава, што ўсе гэтыя выступленні першапачаткова меліся адбыцца яшчэ ўзімку 2025-га, аднак іх перанеслі на год наперад. Цяпер жа білетны аператар Ticketpro паведаміў, што канцэртаў не будзе ўвогуле. Тыя, хто набыў квіткі, каб паслухаць SHAMANа, могуць цяпер іх вярнуць і атрымаць свае грошы назад (цэннік складаў ад 80 да 245 рублёў).
-
🔴 «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня! У сённяшнім выданні абмяркуем перамовы Лукашэнкі з Захадам, як Латвія будзе адказваць на правакацыі з боку Беларусі, што вядома пра хапун пад Менскам. Таксама пагаворым пра «контрэрарыстычныя вучэнні», пацярпелую ад атакі дрона ў Бранскай вобласці ды пра пратэсты шкаляроў у Францыі. Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️ https://youtube.com/live/A0hm3z7R9rA
-
🥔 Блогерка пахвалілася ў сваіх сацсетках гіганцкай бульбінай Паглядзіце, колькі важыць карняплод-волат!
-
Лукашэнка прыляцеў у Туркменістан. Мясцовыя дзеці прывіталі яго на беларускай мове Акрамя таго, на вялізны экран непадалёк ад узлётна-пасадачнай паласы вывелі партрэт самаабвешчанага кіраўніка Беларусі на фоне дзяржаўнага сцяга і беларускамоўны надпіс «Сардэчна запрашаем!». Мэта візіту Лукашэнкі ў Туркменістан – удзел у саміце СНД.
-
👓 А што, калі бліжэйшым часам замест камп'ютараў у нас будуць... акуляры? Здаецца, Цукерберг лічыць, што гэта добрая ідэя. І новыя распрацоўкі Meta паказваюць, што за ёй стаіць значна больш, чым чарговы незвычайны гаджэт. Разбіраемся, ці сапраўды разумныя акуляры могуць адправіць кампʼютары ў мінулае. А даведацца, што яшчэ чакае нас наперадзе, можна ў праграме «Навіны з будучыні». Глядзіце на YouTube-канале «БЕЛСАТ LIFE»
-
👆У 1967 годзе жыхары Слуцку ўзнялі бунт супраць савецкага суду Усё пачалося з забойства, у якім абвінавацілі мясцовага чыноўніка-камуніста. Людзі баяліся, што «свайго» ўлады адмажуць, і вырашылі не чакаць моўчкі. Чым скончылася гэтая гісторыя (сапраўдны гістарычны трылер!) распавядаем у нашым відэа. 🎥 А даведацца больш можна ў нашай праграме «Каса на камень» на YouTube-канале «БЕЛСАТ HISTORY».
-
edited ❗️Беларуска пацярпела ад удару БПЛА ў Бранскай вобласці, ёй давялося ампутаваць канцавіны Пра здарэнне афіцыйна заявіла МЗС Беларусі. У заяве гаворыцца, што інцыдэнт здарыўся сёння. Дрон атакаваў цяжкавік з беларускімі нумарамі. Грамадзянку Беларусі тэрмінова шпіталізавалі, ёй давялося правесці ампутацыю канцавінаў (якіх менавіта – не ўдакладняецца). Цяпер жанчына знаходзіцца ў вельмі цяжкім, але стабільным стане. Яе падключылі да апарату штучнай вентыляцыі лёгкіх. У паведамленні ведамства звяртае на сябе ўвагу яшчэ такі абзац: «Министерство иностранных дел Беларуси ранее предупреждало о повышенной опасности и рекомендовало гражданам воздерживаться от поездок в данную местность. Однако эти предупреждения не возымели должного действия. Сегодняшнее происшествие подтверждает актуальность рекомендации»
-
💬 «У лісце паведамляюць, што мне трындзец (змякчаю выраз), і раяць павесіцца самому» Палітычны аглядальнік Аляксандр Класкоўскі расказаў у сваім Facebook, што на ягоны адрас паступаюць пагрозы фізічнай расправы. Вызначыць аўтара ліста немагчыма, бо ён скарыстаўся сэрвісам Atomic Mail, які не паказвае атрымальніку IP-адрас адпраўніка. «У лісце паведамляюць, што мне трындзец (змякчаю выраз), і раяць павесіцца самому. На ўсякі выпадак паведамляю: такога намеру ў мяне няма. І адмаўляцца ад крытыкі пэўных персон і з'яў я таксама не збіраюся», – напісаў Класкоўскі. ✍️ У апошні час Аляксандра Класкоўскага рэзка крытыкаваў у публічным полі Сяргей Ціханоўскі. Аднак ніякіх доказаў таго, што атрыманы палітычным аглядальнікам ліст неяк звязаны з Ціханоўскім, няма.
-
🔍 Зноў зазірнулі ў памежныя чаты, каб паглядзець, што там з чэргамі. Аказалася – усё досыць няблага Беларусы ў чатах расказваюць, што ў Берасці праходзілі мяжу ў бок Польшчы за 1,5-2 гадзіны. У адваротны бок чаргі няма ўвогуле. Нават з праверкай на рэнтгене некаторыя праязджаюць за гадзіну альбо меней. А вось з аўтобусамі (хоць сайт ДПК паказвае нуль) усё не так адназначна, пішуць карыстальнікі. ✅ Падсумавалі ўсю інфармацыю ў нашым матэрыяле 🔗 Спасылка для чытачоў з Беларусі
-
☝️«Баіцца ехаць у шпіталь, бо можа не вытрымаць этапу». Палітвязень Вацлаў Арэшка зусім страціў зрок у калоніі Пра гэта піша @radiosvaboda са спасылкаю на сваячку мужчыны, якая атрымлівае ад яго лісты. Жанчына расказала, што былы актывіст незалежнага прафсаюзу РЭП , якога трымаюць у івацэвіцкай калоніі №22, раней прынамсі мог адрозніць святло ды цень, аднак цяпер страціў нават такую здольнасць. Як ён дае рады з такой сур'ёзнай праблемаю, Вацлаў Арэшка не хоча абмяркоўваць нават у ліставанні з блізкімі: «Нічога не расказвае, абыходзіць гэтую цяжкую тэму. Тры дні таму даслаў ліст, павіншаваў унукаў з днямі народзінаў. Некалькі словаў нават напісаў сваёй рукой, праўда, неразборліва ў яго атрымалася, амаль нічога не ўдалося прачытаць, але добра, што намагаецца» Адміністрацыя калоніі, як сцвярджае сваячка Арэшкі, прапаноўвала яму перавод у шпіталь, аднак 71-гадовы палітзняволены адмаўляецца. Ён перажывае, што можа не вытрымаць «этапу» ў медычную ўстанову.
-
❌ «Яны хаваюць людзей у сваіх агародах» У Кіеве нагадалі пра гуманітарную катастрофу ў акупаваных Алешках і заклікалі адкрыць калідор для прыкладна 2-х тысячаў жыхароў, якія там застаюцца.
-
🇫🇷 Чаго хочуць французскія школьнікі, якія ўжо тры тыдні «хістаюць» краіну? Як гэта часта бывае, маштабныя акцыі нарадзіліся з аднаго лакальнага ачага, які, здавалася б, можна было хутка «патушыць». Замест гэтага французскія ўлады атрымалі найбуйнейшыя вулічныя выступленні апошніх гадоў. Як разгортвалася спіраль пратэстаў, як змяняліся патрабаванні мітынгоўцаў ды што такое Parcoursup і чаму ён абурае падлеткаў? ✅ Расказваем пра ўсё гэта ў нашым матэрыяле-эксплэйнеры 🔗 Карыстайцеся гэтай спасылкаю, калі вы ў Беларусі
-
🔸У менскім Чырвоным касцёле ўжо неўзабаве пачнуць аднаўляць страчаныя роспісы Тэлеграм-канал @katolik_life звярнуў увагу, што сталічнае будаўнічае ўпраўленне абвесціла адпаведны тэндар: шукаюць арганізацыю, што выканае рэстаўрацыю мастацкага роспісу і заменіць шклопакеты з вітражом. У месцах расколінаў і падмаканняў на скляпеннях трэба будзе прыбраць прычыны дэфектаў, а следам аднавіць роспісы, што былі там раней. Спецыялісты будуць рэстаўраваць роспіс на столі богаслужбовай залы і чысціць каменныя калоны ды капітэлі ад позніх фарбаў. Кошт работ ацэньваецца ў 850 тысяч рублёў, іх варта будзе скончыць да сярэдзіны сакавіка.
-
edited
🏆 Літаратурная «нобэлеўка» гэтага году прысуджаная канадскай пісьменніцы Эн Карсан 76-гадовую нарадзінку Таронта ўганаравалі «за яе смелую і вынаходлівую творчасць, якая, у гульнявым дыялогу з класічнай традыцыяй, стварае новыя формы для сучаснай літаратуры». Нагадаем: у 2015 годзе Нобэлеўскую прэмію ў галіне літаратуры атрымала беларуская пісьменніца Святлана Алексіевіч.
-
edited ▶️Жывы эфір «Наш дзень» Ці становіцца беларусам за мяжой складаней атрымаць абарону і легалізавацца? Абмяркуем у сённяшнім выданні. З Леанідам Марозавым пагаворым пра сітуацыю з эміграцыяй у Польшчы, Еўропе і ЗША, візы і бяспеку вяртання ў Беларусь. З Паўлам Севярынцам абмяркуем беларускую літаратуру пасля Нобэля Алексіевіч, кнігі ў зняволенні і «Соль зямлі». Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️ https://youtube.com/live/AoIkn8oJzB0
-
💱 Курсы валютаў 8 кастрычніка Расейскі рубель сёння прадэманстраваў нязначны рост, а долар і еўра працягнулі ўчорашнюю тэндэнцыю спаўзання ўніз. #курсывалютаў
-

▪️Ратавальнікі налічылі ўжо 33 загінулых у выніку расейскага ўдару па аўтобусе ў Краматорску Паводле ўкраінскай Дзяржаўнай службы па надзвычайных сітуацыях, яшчэ 18 асобаў параненыя. На здымках з месца ўдару відаць антыдронавую сетку, што была расцягнутая над вуліцай, аднак у гэтым выпадку расейцы ажыццявілі атаку не беспілотнікам, а авіябомбаю.
-
🤯 «Террористы выходят на лёд и ведут огонь по хоккеистам» У межах «контртэрарыстычнага форуму» ў Менску сілавікі адпрацавалі на «Чыжоўка-Арэне» наступную сітуацыю са страшных сноў Лукашэнкі: група злачынцаў перарывае стралянінаю хакейны матч, забівае ды раніць гульцоў, а таксама бярэ ў закладнікі гледачоў на трыбунах. Глядзіце, як гэта было 👁
- Older posts