💁🏻♂️ Скасаваныя тры канцэрты расейскага Z-спевака SHAMANа, якія мусілі адбыцца ў беларускіх гарадах Яраслаў Дронаў (сапраўднае імя артыста) мусіў выступіць 20 снежня ў Берасці, на наступны дзень - у Горадні, а 23-га снежня завітаць да публікі ў Гомлі. Цікава, што ўсе гэтыя выступленні першапачаткова меліся адбыцца яшчэ ўзімку 2025-га, аднак іх перанеслі на год наперад. Цяпер жа білетны аператар Ticketpro паведаміў, што канцэртаў не будзе ўвогуле. Тыя, хто набыў квіткі, каб паслухаць SHAMANа, могуць цяпер іх вярнуць і атрымаць свае грошы назад (цэннік складаў ад 80 да 245 рублёў).