Белсат ✔

@belsat · Belarusian · active

Subscribers 14.6K Subscribers, last 30 days: 14.6K → 14.6K +0 24h
Reach per post (ERR) 11.0%1.6K avg views
Posting 37.2/day last 5 hours ago
Reactions per 1K views 14.6 ❤ 🤬 😢

☝️«Баіцца ехаць у шпіталь, бо можа не вытрымаць этапу». Палітвязень Вацлаў Арэшка зусім страціў зрок у калоніі Пра гэта піша @radiosvaboda са спасылкаю на сваячку мужчыны, якая атрымлівае ад яго лісты. Жанчына расказала, што былы актывіст незалежнага прафсаюзу РЭП , якога трымаюць у івацэвіцкай калоніі №22, раней прынамсі мог адрозніць святло ды цень, аднак цяпер страціў нават такую здольнасць. Як ён дае рады з такой сур'ёзнай праблемаю, Вацлаў Арэшка не хоча абмяркоўваць нават у ліставанні з блізкімі: «Нічога не расказвае, абыходзіць гэтую цяжкую тэму. Тры дні таму даслаў ліст, павіншаваў унукаў з днямі народзінаў. Некалькі словаў нават напісаў сваёй рукой, праўда, неразборліва ў яго атрымалася, амаль нічога не ўдалося прачытаць, але добра, што намагаецца» Адміністрацыя калоніі, як сцвярджае сваячка Арэшкі, прапаноўвала яму перавод у шпіталь, аднак 71-гадовы палітзняволены адмаўляецца. Ён перажывае, што можа не вытрымаць «этапу» ў медычную ўстанову.

Views over time

05001K1.5K2K8 Oct 12:5411 Nov 21:461.7K8 Oct 12:54: 0 views11 Nov 21:46: 1,710 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
8 Oct 2026, 12:540
11 Nov 2026, 21:461.7K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.