Статкевіч выказаўся пра мэты Крамля ва Украіне Паводле былога палітвязня, агучаная кіраўніцтвам РФ мэта ўзяцця пад кантроль усяго Данбасу – хлуслівая. Насамрэч, як мяркуе Статкевіч, Расея хоча поўнага знішчэння ўкраінскай дзяржавы і нацыі. «Каб пазбыцца памяці пра ганебныя стагоддзі мангольскага рабства ды атрымаць правы на Украіну і Беларусь, Масква нахабна прысвоіла сабе гісторыю сучасных украінцаў, абвясціла яе сваёй». Мікалай Статкевіч упэўнены, што ўкраінцы ў вачах усяго свету даказалі сваё права на існаванне, і, такім чынам, на сваю старадаўнюю гісторыю. Палітык таксама дае параду расейцам: «Бярыце прыклад з беларусаў. Мы не прэтэндуем на чужое. Грунтуемся на сваім. Хай гісторыя Полацкага княства крыху пазнейшая за Кіеўскае і было яно ненадоўга (нашы гісторыкі кажуць пра 70 гадоў агулам) падпарадкавана Кіеву, але ж, затое, сваё. І дае нам несумненнае права весці ад яго гісторыю сваёй дзяржаўнасці».