☝️Палітвязні з групы вызваленых 16 верасня ўжо атрымалі легалізацыю ў Літве Гэта стала вядома ў часе сустрэчы Святланы Ціханоўскай з кіраўніком віленскага офісу Freedom House Віцісам Юрконісам. Згаданая арганізацыя дапамагала афармляць дакументы для дазволу на жыхарства людзям, вызваленым пасля апошняга візіту ў Менск Джона Коўла. Паводле Юрконіса, усе былыя палітзняволеныя, якія вырашылі застацца ў Літве (такіх было 13 з 25-ці чалавек) ужо маюць на руках свае дакументы легалізацыі. Святлана Ціханоўская падзякавала Freedom House за спрыянне ў гэтай справе. Таксама яна выказала падзяку афіцыйным органам Літвы – МЗС, МУС і Дэпартаменту міграцыі.