Белсат ✔

@belsat · Belarusian · active

Subscribers 14.6K Subscribers, last 30 days: 14.6K → 14.6K +0 24h
Reach per post (ERR) 11.0%1.6K avg views
Posting 37.2/day last 6 hours ago
Reactions per 1K views 14.6 ❤ 🤬 😢

☝️Праваслаўныя вернікі ўпарадкоўваюць беларускія пахаванні на могілках Вільні Гэтым разам беларуская праваслаўная грамада прыбірала магілу Уладзіміра Лукашэвіча — выкладчыка і сакратара Віленскай беларускай гімназіі. Ён выкладаў у гімназіі ў 1924-1926 гадах. "Сёння мы не толькі ўсталявалі новую шыльду, вырабленую за ўласныя сродкі, але і прывялі ў парадак сам крыж, пафарбавалі яго і павязалі стужку ў колерах беларускага бел-чырвона-белага сцяга, а таксама трохі прыбраліся на «беларускай горцы» Былінаў. Такім чынам мы працягваем добраўпарадкаванне беларускіх пахаванняў на віленскіх Свята-Ефрасіннеўскіх могілках", — паведамляюць вернікі Беларускай праваслаўнай царквы ў сацыяльных сетках. Беларускія вернікі таксама паведамляюць, што наперадзе яшчэ вельмі шмат працы. На могілках застаюцца беларускія пахаванні, якія патрабуюць догляду, аднаўлення надпісаў, рамонту крыжоў і помнікаў, а часам — і паўторнага вяртання імёнаў людзей, чые магілы дзесяцігоддзямі заставаліся амаль забытымі.☝️

Views over time

05001K1.5K5 Oct 18:4011 Nov 21:461.6K5 Oct 18:40: 0 views11 Nov 21:46: 1,590 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
5 Oct 2026, 18:400
11 Nov 2026, 21:461.6K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.