🇱🇹 У Літве затрымалі літоўца і паляка з беларускімі цыгарэтамі на €33 тысячы Іх затрымалі пасля 20-кіламетровай пагоні. Аднаго з мужчын – адразу, другога знайшоў службовы сабака. У машыне BMW X3 былі 6 тысячаў пачкаў цыгарэтаў з беларускімі акцызнымі маркамі. Супраць затрыманых распачалі крымінальную справу. Ім пагражае да шасці гадоў зняволення.