🇺🇸 ЗША ўпершыню за чатыры гады атрымаюць беларускі калій Першая з 2022 года партыя беларускіх ўгнаенняў ужо накіраваная ў ЗША. Каля 30 тысяч тон калію маюць выгрузіць у порце Новага Арлеана 14 кастрычніка. У 2017–2021 гадах Беларусь пастаўляла ў ЗША ў сярэднім 635 тысяч тон калію штогод. Для параўнання, летась ЗША імпартавалі агульна 5,6 млн тон такіх уганенняў. Пастаўка стала магчымай пасля таго, як Вашынгтон пачаў змякчаць санкцыі супраць беларускай калійнай галіны ў абмен на вызваленне палітвязняў. Трамп раней заяўляў пра намер заключыць «маштабную ўгоду» з Беларуссю. І пачаць пастаўляць беларускі калій на замену канадскаму.