Белсат ✔

@belsat · Belarusian · active

Белсат - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году. Кантакт з Белсатам у ТГ толькі праз асабістыя паведамленні ў гэты канал. ↓ Важныя спасылкі ↓ 📲 cde34rfv.ovh taplink.cc/belsat

Subscribers 14.6K Subscribers, last 30 days: 14.6K → 14.6K +0 24h
Reach per post (ERR) 11.0%1.6K avg views
Posting 37.2/day last 7 hours ago
Reactions per 1K views 14.6 ❤ 🤬 😢
  1. edited

    🔥 ЗСУ ўдарылі па двух расейскіх знішчальніках Украінскія дроны атакавалі аэрадром у Адыгеі – прыкладна за 500 км ад лініі фронту. Паводле ЗСУ, у выніку ўдару былі пашкоджаныя знішчальнікі Су-35 і Су-34. Абодва самалёты з'яўляюцца носьбітамі кіраваных авіябомбаў, якімі Расея масава атакуе ўкраінскія гарады і пазіцыі на фронце. OSINT-каналы паведамляюць пра пажар у раёне аэрадрому. Расейскае Мінабароны заявіла пра 559 збітых і перахопленых БПЛА, але пра атаку на Адыгею не згадала.

  2. edited

    🍉 «Кавуновы батальён» Лукашэнкі: улады шукаюць прыгажунь па ўніверсітэтах У ВНУ ў дзяўчат запытваюць фізічныя параметры і спасылкі на сацсеткі – а тых, хто адмаўляецца, просяць пісаць тлумачэнні. Тым часам улады маўчаць пра атакі дронаў на беларускія фуры і расейскі пераход на мяжы з Беларуссю. Чаму работніцы Шклоўскага калгасу даводзіцца са слязамі прасіць абсталяванне для кароваў асабіста ў Лукашэнкі? І ці сапраўды беларусы стануць багацейшымі пасля абяцанага росту заробкаў? 🎥 Пра гэта глядзіце ў новым выпуску «Дэкодэра» Дзмітрыя Семчанкі

  3. 🛑 Лукашэнкаўцы засталіся яшчэ без аднаго YouTube-канала YouTube заблакаваў канал унутраных войскаў МУС — пра гэта паведаміў тг-канал установы. На замену яны стварылі новы канал. Цікава, колькі пражыве ён. 😁 Нагадаем, 3 красавіка YouTube выдаліў каналы дзяржаўных медыя БЕЛТА, ОНТ і СТВ.

  4. edited

    💥 У Расеі ўзарвалі аўтамабіль вайскоўца, якога Украіна абвінавачвала ў катаваннях палонных У Новамаскоўску Тульскай вобласці 2 кастрычніка ўзарвалі аўтамабіль 47-гадовага Рамана Сырамятнікава. Ён ваяваў ва Украіне ў складзе 51-га парашутна-дэсантнага палка. Выбухоўку заклалі пад дном машыны. Пасля выбуху аўтамабіль урэзаўся ў слуп, Сырамятнікаў загінуў. Украінская пракуратура раней абвінавачвала яго ва ўдзеле ў катаваннях украінскіх ваеннапалонных.

  5. edited

    🎓 Беларусь за пяць гадоў страціла больш за 13 тысяч настаўнікаў Гэта мінус каля 11,9%, альбо кожны восьмы настаўнік. Такія даныя прыводзіць «Позірк» паводле статыстыкі «Белстату».

  6. Абудзішся ў 2080 годзе, а ў Беларусі ўсё так жа выступае Гайдукевіч 🙈 Хто з вядомых беларусаў мог бы быць наступным прэзідэнтам ці прэм'ерам? Абмяркоўваем з Франакам Вячоркам і Дзянісам Дудзінскім у нашай новай праграме «Калыханка для дарослых». Паслухайце, ці можна любога чалавека ператварыць у палітыка, хто з вядомых дзеячаў надаецца на вышэйшыя пасады ўжо цяпер і ці знайшлося б у будучым урадзе месца для Гайдукевіча і Качанавай ☝🏻 Кім мог бы стаць Макс Корж, чым магла б заняцца Ганна Канапацкая, ды каму яшчэ «шэры кардынал беларускай палітыкі» раздаў бы міністэрскія пасады, глядзіце ў поўным выданні праграмы на youtube-канале BELSAT LIFE 🎬

  7. edited

    🇪🇸 Ціханоўская – у Іспаніі: што дала паездка і навошта беларусам новы офіс у Мадрыдзе? Тым часам Мерц нечакана паехаў у Кіеў. Макс Корж зноў трапіў пад прыцэл расейскіх зэтнікаў. А ў Нямеччыне назвалі імя беларуса, завербаванага Расеяй, якога падазраюць у тэракце ў Лейпцыгу. Зборная Беларусі па футболе перамагла найслабейшую каманду свету. А жанчын-даўгажыхарак у Беларусі амаль у дзевяць разоў больш за мужчынаў. 👀 Пра гэтыя і іншыя падзеі – у новым выданні навінаў на «Белсаце»

  8. edited

    ⚫️ Праваабаронцы: У калоніі памёр віцебскі лекар Ігар Пасноў — ён быў ахвярай карнай псіхіятрыі Пра смерць Паснова ў ПК-1 распавёў праваабаронца Павел Левінаў са спасылкай на ўласныя крыніцы. Прычына смерці пакуль невядомая — піша «Віцебская Вясна». Пасноў стаў вядомы як «лекар-праўдаруб», калі пачаў адкрыта казаць пра праблемы ў віцебскай медыцыне. У 2013 годзе пасля выступу на «Белсаце» яго змясцілі ў псіхіятрычную клініку. Пазней незалежныя спецыялісты заявілі, што Пасноў не меў патрэбы ў лячэнні. У 2019 годзе яго асудзілі за паклёп на віцебскага пракурора. Але хутка Пасноў апынуўся на волі, а вызваленне сам тлумачыў «амністыяй» або «здзелкай». Ён зноў пачаў працаваць лекарам і крытыкаваў улады, у тым ліку за ігнараванне праблемаў з каронавірусам. Калі і за што Пасноў трапіў у калонію, дакладна невядома. Былыя зняволеныя казалі пра яго жахлівае фізічнае і псіхалагічнае становішча, і здзекі з боку адміністрацыі. Пасноў спрабаваў адстойваць свае правы, але безвынікова. У калоніі Пасноў меў два «прафулікі»: «схільнасць да нападу на адміністрацыю, захопу закладнікаў і праяваў агрэсіі» і «схільнасць да здзяйснення суіцыду і самакалечання».

  9. 📚 «Я не люблю хлусні, глупства і подласці» Кнігавыдавец Зміцер Колас, якога нядаўна вывезлі з Беларусі разам з іншымі палітвязнямі, расказаў пра арышт, следства і жыццё пасля вызвалення. «Я прыехаў а 7:00 з Польшчы. Пайшоў у ванны пакой. Раптам чую жудасны грукат. Падумаў, што, можа, нешта ў суседзяў здарылася, можа, нейкую трубу прарвала. А гэта, аказваецца, па маю персону – можа, з 15 сілавікоў. Вывалаклі голага на лесвіцу і толькі потым ужо ў кватэры далі апрануцца. Ну, гэта быў, вядома, кашмар». — распавядае выдавец пра сваё затрыманне. 👉 Чытайце поўнае інтэрв’ю «Белсата» на сайце 📌 Адкрыць спасылку ў Беларусі

  10. edited

    🎓 Ціханоўская і Лукашэнка павіншавалі настаўнікаў — кожны па-свойму Святлана Ціханоўская ў Дзень настаўніка падзякавала педагогам за працу і нагадала: настаўнік — гэта не толькі пра падручнікі і адзнакі. Паводле яе, добры педагог дапамагае дзіцяці паверыць у сябе, не баяцца памылак, задаваць пытанні і мець уласнае меркаванне: «Сёння вы дапамагаеце ім расці, а заўтра яны будуць ствараць Беларусь, у якой жыць нам усім» Лукашэнка таксама павіншаваў настаўнікаў. Але ён больш акцэнтаваўся на тым, што ў эпоху лічбавых тэхналогіяў «алгарытм не здольны замяніць чалавечага ўдзелу». А яшчэ заклікаў педагогаў выхоўваць у дзяцей павагу да нацыянальных традыцыяў і каштоўнасцяў ды гонар за «родную краіну і народ».

  11. 🪸 Беларусы знайшлі ў лесе рэдкі грыб, падобны да карала Гэта яжовік каралападобны, або герыцый каралападобны – незвычайны грыб з разгалінаваным белым плодным целам. У Беларусі ён занесены ў Чырвоную кнігу. Звычайна расце на мёртвай драўніне лісцевых дрэваў. Выглядае так, быццам кавалачак марскога карала апынуўся проста ў беларускім лесе. 👀

  12. 🚨 Захад рыхтуецца да найгоршага сцэнару ў Кіеве Заходнія дыпламаты распрацоўваюць планы на выпадак рэзкага пагаршэння сітуацыі ва Украіне. Разглядаецца магчымасць перанесці пасольствы з Кіева ў Львоў або на ўсход Польшчы. Прычына — пагроза новых масаваных расейскіх удараў. Адзін з высокапастаўленых заходніх дыпламатаў у Кіеве на ўмовах ананімнасці сказаў The Guardian, што «Расея плануе замарозіць Кіеў, адкінуць яго назад у каменны век».

  13. 🏗 У Менску будуюць сакрэтныя комплексы для сілавікоў — адзін на месцы могілак Каля плошчы Бангалор на ўчастку больш за 12 га ўжо выраслі чатыры будынкі. У галоўным прадугледжаныя цір, спартовая і актавая залі, і, магчыма, памяшканне для захоўвання зброі. Падрадчыкам забаранілі фатаграфаваць будоўлю і перадаваць інфармацыю трэцім асобам. Другі комплекс будуюць побач з касцёлам Святога Роха. Ён будзе ўключаць шасціпавярховы навучальны корпус з інтэрнатам, сталоўку, басейн і спартовую залу. А ў падземнай частцы запланавалі 56-метровую стралковую галерэю і памяшканні для зброі. 📌 Што яшчэ высветлілі журналісты пра гэтыя праекты - чытайце па спасылцы ✅ Адкрыць спасылку ў Беларусі

  14. 📅 Роўна 444 гады таму Беларусь перайшла на Грыгарыянскі календар Калі новы каляндар з’явіўся ў 1582 годзе, ён таксама выклікаў спрэчкі і непаразуменні на землях Вялікага Княства Літоўскага, уласна, якія працягваюцца і дагэтуль. 🤔 👆🏼Пра гісторыю і наступствы гэтых разыходжанняў распавядае Цімох Акудовіч у перадачы «Вусы Скарыны»

  15. 🕵️‍♂️ Як беларусу за мяжой не стаць «аднаразовым агентам» спецслужбаў? Каб працаваць на спецслужбы, сёння не трэба быць Джэймсам Бондам. Вярбуюць часта звычайных людзей: праз прапанову хуткага заробку, выпадковыя даручэнні або выкарыстанне цяжкага жыццёвага становішча. Часам чалавек можа нават не ўсведамляць, што стаў часткай агентурнай сеткі. На фоне серыі выкрыццяў дыверсантаў і шпіёнаў у Еўропе «Белсат» высветліў у спецслужбаў Літвы і Польшчы, як беларусам за мяжой не трапіць у такую пастку і на якія сігналы варта звяртаць увагу: 📌 Чытайце на старонцы 🔗 А тут без VPN

  16. 👀 Далучайцеся да «Раніцы з Белсатам» Што прыносяць Беларусі Wildberries і Ozon: новыя магчымасці ці залежнасць ад расейскіх платформаў? Абмяркоўваем працу на пенсіі, пенсійны ўзрост і стаўленне да людзей старэйшага веку. Таксама – эпоха Пятра Машэрава, падлеткі на электрасамакатах і закуліссе Нобэлеўскай прэміі. 👉 Запрашаем на эфір!

  17. edited

    🔺 Канцлер Нямеччыны Фрыдрых Мерц прыбыў у Кіеў з нечаканым візітам Я прыбыў у Кіеў сёння, бо Украіне патрэбна наша падтрымка ў бліжэйшыя тыдні. Калі не спыніць Расею, яе ваенная машына рана ці позна павернецца супраць нас. Для людзей імкліва набліжаецца пятая ваенная зіма. Расея бамбіць гарады, жылыя дамы і цеплаэлектрастанцыі. Украінцаў нельга зламаць тэрорам, – заявіў Мерц на вакзале пасля прыбыцця. Ён таксама паведаміў, што сустрэнецца з Уладзімірам Зяленскім.

  18. ☕️ Вітаем, шаноўныя! Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць: 🔸 Улады зноў загаварылі пра пазбаўленне грамадзянства беларусаў за мяжой Дзяржаўная прапаганда пачала абмяркоўваць ідэю пазбаўляць грамадзянства тых, каго лічыць «здраднікамі» і праціўнікамі рэжыму. 🔸 Магілёўскім школьнікам зладзілі зум з калоніяй з «прафілактычнай» мэтай І гэта ўжо не першы такі «ўрок» у верасні школьнікаў сустракалі з сілавікамі, работнікамі калоніяў і зняволенымі. 🔸 Ці сапраўды ЗША могуць укласціся ў беларускую прамысловасць? Што насамрэч стаіць за прапановамі Лукашэнкі Вашынгтону — чытайце ў каментары Яраслава Раманчука. #штопачытаць

  19. Older posts