Белы дом сочыць за верагоднай успышкаю чумы ў Расеі Паводле выдання Axios, адміністрацыя Трампа «праінфармаваная і ацэньвае магчымыя варыянты дзеянняў». Нагадваем, 25 верасня ў Іркуцку лабарантка Дар'я Шыпілава, верагодна, разбіла прабірку з узбуджальнікам лёгачнай чумы. Праз 4 дні яе шпіталізавалі з сімптомамі цяжкай пнеўманіі, а 2 кастрычніка яна памерла. Пасля смерці Дарʼі ў некалькіх медустановах рэгіёну ўвялі каранцін, куды змясцілі каля 200 чалавек. Афіцыйных пацверджанняў, што лабарантка сапраўды памерла ад чумы, не было. Аднак, крыніцы выдання «Людзі Байкала» паведамлялі, што іркуцкія лекары «адкрыта гавораць пра чуму».