🎓 Ціханоўская і Лукашэнка павіншавалі настаўнікаў — кожны па-свойму Святлана Ціханоўская ў Дзень настаўніка падзякавала педагогам за працу і нагадала: настаўнік — гэта не толькі пра падручнікі і адзнакі. Паводле яе, добры педагог дапамагае дзіцяці паверыць у сябе, не баяцца памылак, задаваць пытанні і мець уласнае меркаванне: «Сёння вы дапамагаеце ім расці, а заўтра яны будуць ствараць Беларусь, у якой жыць нам усім» Лукашэнка таксама павіншаваў настаўнікаў. Але ён больш акцэнтаваўся на тым, што ў эпоху лічбавых тэхналогіяў «алгарытм не здольны замяніць чалавечага ўдзелу». А яшчэ заклікаў педагогаў выхоўваць у дзяцей павагу да нацыянальных традыцыяў і каштоўнасцяў ды гонар за «родную краіну і народ».