Белсат ✔

@belsat · Belarusian · active

Белсат - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году. Кантакт з Белсатам у ТГ толькі праз асабістыя паведамленні ў гэты канал. ↓ Важныя спасылкі ↓ 📲 cde34rfv.ovh taplink.cc/belsat

Subscribers 14.6K Subscribers, last 30 days: 14.6K → 14.6K +0 24h
Reach per post (ERR) 11.0%1.6K avg views
Posting 37.2/day last 16 minutes ago
Reactions per 1K views 14.6 ❤ 🤬 😢
  1. 💥 #галоўнае за 3 кастрычніка ✔️ Улады зноў загаварылі пра пазбаўленне грамадзянства беларусаў за мяжой ✔️ На Макса Каржа ў Расеі напісалі данос ✔️ У Літве памежнікі затрымалі двух хлопцаў на машыне з «перабітымі» нумарамі. Побач былі кантрабандныя дроны ✔️ Магілёўскім школьнікам зладзілі зум з калоніяй з «прафілактычнай» мэтай ✔️ Лукашэнка ўсё ж хоча сустрэцца з Трампам – кажуць у МЗС ✔️ Памёр Кашпіроўскі – той самы тэлепсіхіятр з 1990-х ✔️ У Літве зноў абвяшчалі паветраную небяспеку ✔️ Памерла Валянціна Гаявая – заснавальніца «Харошак» ✔️Латушка і Ціханоўская правялі сустрэчы з еўрапейскімі палітыкамі ў Францыі і Іспаніі ✔️Расея прыгразіла новымі масаванымі ўдарамі і заклікала дыпламатаў пакінуць Украіну #рэпрэсіі: ▫️ 46-гадовага айцішніка з Гомля асудзілі адразу па пяці палітычных артыкулах ▫️ «Адзін каментар. 50 дзён катаванняў. 2 гады турмы»: беларуска распавяла, што перажыла пасля «справы Зельцэра»

  2. 🌉 «Лагістычны жах». Расея б'е па мастах Кіева – пяць з шасці ўжо часткова або цалкам закрытыя За апошнія тры дні расейскія войскі шэсць разоў атакавалі масты ў Кіеве. Адзін з іх трапіў пад удар ажно тройчы, яшчэ адна атака адбылася раніцай 3 кастрычніка. Праз пашкоджанні і пагрозу новых удараў улады абмежавалі або спынілі рух на пяці з шасці аўтамабільных мастоў сталіцы. Гэта ўжо сурʼёзна ўскладняе штодзённыя паездкі паміж двума берагамі Дняпра. Паводле NYT, закрыццё мастоў не толькі ўскладніць жыццё кіеўцам, але і створыць праблемы з перавозкай прадуктаў, абсталявання і іншых грузаў паміж двума берагамі Дняпра. На левым беразе жыве каля мільёна чалавек, у той час як большасць дзяржаўных установаў і бізнесу знаходзіцца на правым. Альтэрнатыўныя пераправы знаходзяцца прыкладна за 145 км ад Кіева, а іншыя – яшчэ бліжэй да фронту. У выданні называюць гэтую сітуацыю «лагістычным жахам».

  3. 😳 15 гадоў за шпіянаж — і цяпер, магчыма, новыя тэрміны Былыя маёры КДБ Юрый і Ірына Акінчыцы ўжо больш за 10 гадоў за кратамі. Цяпер, паводле суразмоўцаў «Белсату», ім могуць рыхтаваць новыя крымінальныя справы. 📌 Як сужэнцы апынуліся за кратамі, што перажылі за гэтыя гады — чытайце ў матэрыяле «Белсату» ✅ Адкрыць спасылку з Беларусі

  4. «Плаціце мне больш, а то я ўцяку на Захад» – Цыганкоў пра шматгадовую палітыку Лукашэнкі да Расеі Нават калі Менск робіць асцярожныя крокі насустрач Захаду, Лукашэнка спяшаецца запэўніць Маскву ў сваёй адданасці. Сёння ж залежнасць Беларусі ад Расеі стала настолькі глыбокай, што сапраўдны разварот для Лукашэнкі выглядае ўжо практычна немагчымым. Чаму пасля 2020 года ён канчаткова апынуўся ў ролі васала Крамля – і ці сапраўды калісьці меў намер «пераабуцца»? 👉 Чытайце поўны каментар аўтара на сайце «Белсата» ✅ Адкрыць спасылку ў Беларусі

  5. 📊Беларусь — 98-я ў свеце паводле палітычнага ўплыву жанчын У агульным рэйтынгу гендарнай роўнасці краіна займае 52-е месца са 145. 📌 Дзе жанчыны ў Беларусі маюць найбольш магчымасцяў, а дзе гендарны разрыў асабліва вялікі — чытайце ў нашым артыкуле ✅ Адкрыць спасылку ў Беларусі

  6. 🔴 Галоўныя падзеі дня ў вечаровых навінах на Белсаце У сённяшнім выданні: 🔸Шакавальныя падрабязнасці здарэння на рэйсе FlyDubai 🔸Беларусы моцна адказалі за Шагала! Як беларусы абараняюць сваю спадчыну абмяркуем з Сяргеем Будкіным Таксама пагаворым пра паборы ў школах, новы электронны сэрвіс «Белпошты», парламенцкія выбары ў Латвіі, чаму ЗША не ўкладуцца ў азотны камбінат. Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️ https://youtube.com/live/FJB93xlDIj8

  7. edited

    😡 «Адзін каментар. 50 дзён катаванняў. 2 гады турмы»: беларуска распавяла, што перажыла пасля «справы Зельцэра» Пра лютаванні сілвікоў жанчына распавяла ў Трэдс. Першыя 10 дзён яна правяла на Акрэсціна. Там у двухмеснай камеры ўтрымлівалі па 15 жанчын. Матрацаў і цёплых рэчаў не давалі. У гэты час быў разгар пандэміі COVID-19, у многіх зняволеных знік нюх і пачалася ангіна: «Жанчыны з месячнымі, якім не давалі сродкаў гігіены, спалі штабелямі на ледзяной падлозе, прыціснуўшыся адна да адной, каб не замерзнуць». Вольга таксама кажа, што допыты ў КДБ маглі працягвацца па шэсць гадзін — без ежы, вады і магчымасці схадзіць у туалет: «Ад ежы, якую давалі раз на дзень (калі з допыту не прывезлі ў патрэбны час, то ежы няма ніякай), пачалася ваніты». Паводле жанчыны, у камеры з ёй былі і тыя, хто перажыў яшчэ больш жорсткае абыходжанне: «Адну жанчыну прывезлі сінюю ад сінякоў, як ізалентай абматаную. Ёй нацягнулі майку на галаву і жорстка збівалі ў адным пакоі, пакуль у суседнім гэтак жа білі яе мужа і сына». Яшчэ адну затрыманую, паводле Скрашчук, прывезлі ў кайданках на руках і нагах, злучаных паміж сабой жалезным ланцугом. #рэпрэсіі

  8. 🚗 Кіроўцу Bentley, які мае 125 штрафаў, пакаралі толькі трыма месяцамі пазбаўлення правоў Затое беларусам цяпер пагражае сацсеткa Threads – ці забароняць яе? Беларуска загінула ў Хайфе пры трагічных абставінах. А ў Беларусі сілавікі прыйшлі па дырэктараў лясгасаў і ляснічых – затрыманні адбыліся адразу ў некалькіх рэгіёнах. А яшчэ – пагоня з матацыклістамі, загадкавы «трукач» у Мазыры і незвычайны крадзеж у Горадні. 📌 Больш навінаў глядзіце ў новым выпуску перадачы «Не да законаў»

  9. 🧐 Васількі, буслы, жэмчуг і больш за 10 тысяч дэкаратыўных элементаў Беларусь павезла на конкурс Miss Global нацыянальны касцюм, які ўжо выклікае спрэчкі. А вам як?

  10. ☎️ Андрэй Павук патэлефанаваў у «Белую Русь» — і пагаварыў пра традыцыйныя каштоўнасці А дакладней – пра тое, наколькі «традыцыйная» сям’я «галоўнага сем’яніна краіны» 😁 📺 Што адказалі чыноўнікі — глядзіце ў відэа

  11. edited

    «Рускія ніяк не могуць развітацца са сваім каланіяльным мысленнем» Кіраўнік Рады беларускай культуры Сяргей Будкін назваў праявай «каланіяльнага мыслення» словы расейскага журналіста Леаніда Парфёнава пра Марка Шагала. Парфёнаў, знаходзячыся ў Віцебску, на радзіме мастака, сказаў, што Шагал «да Беларусі не мае дачынення» і назваў яго рускім і французскім мастаком яўрэйскага паходжання: «Мне так вельмі хочацца верыць, што ёсць нейкія харошыя рускія з харошай нейкай такой свядомасцю. І нават Парфёнаў, чыімі ролікамі я захапляўся, гістарычнымі экскурсамі і гэтак далей. Ну вось, смарозіў глупства. Стаіць ля каменя, на якім напісана на беларускай мове, хто такі Марк Шагал, і кажа: “Не, не, не, гэта не, ён рускі”» – сказаў Будкін. 👉 Чаму спрэчка вакол Шагала значна шырэйшая за адну заяву Парфёнава — чытайце ў матэрыяле 📌Адкрыць спасылку з Беларусі

  12. 😔 46-гадовага айцішніка з Гомля асудзілі адразу па пяці палітычных артыкулах Гомельскі абласны суд прызнаў Балтоўскага вінаватым у распальванні варожасці, удзеле ў «экстрэмісцкім фармаванні», «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці», а таксама паклёпе і абразе Лукашэнкі. Яўген Балтоўскі больш за 20 гадоў працаваў у IT, а з 2021 года кіраваў DevOps-напрамкам у міжнародным кіберспартыўным сэрвісе Mobalytics. Мужчына жыў у Гомелі і працаваў аддалена. Апошняя актыўнасць у ягоным акаўнце была ў чэрвені 2025 года – пасля гэтага ён знік, імаверна, быў затрыманы. Дакладны тэрмін невядомы, але, паводле «Нашай Нівы», мужчыну, імаверна, прысудзілі да калоніі. #Рэпрэсіі

  13. 🙃 «Беларускага сабаку бачна здалёк» У Баранавічах жывёлінка перайшла дарогу па пешаходным пераходзе.

  14. edited

    🇺🇸 Ці сапраўды ЗША могуць укласціся ў беларускую прамысловасць? Лукашэнка прапануе амерыканцам разам з Расеяй пабудаваць у Беларусі новы завод азотных угнаенняў. Але эканаміст Яраслаў Раманчук лічыць такую ідэю нерэалістычнай і называе заявы Лукашэнкі хлуснёй: «У краіне, якая не мае права ўласнасці, ніякай увогуле незалежнай судовай сістэмы, ніякіх буйных інвестараў быць не можа» 🔗 Што насамрэч стаіць за прапановамі Лукашэнкі Вашынгтону — чытайце ў каментары Яраслава Раманчука па спасылцы 📌 Адкрыць спасылку ў Беларусі

  15. ✈️ Другі пілот Flydubai мог рыхтаваць тэракт Пракуратура ААЭ заявіла, што другі пілот напаў на камандзіра з аварыйнай сякерай і спрабаваў захапіць кіраванне Boeing 737 MAX 8 - піша DW. Паводле СМІ, падазраваны – 29-гадовы грамадзянін Амана Хамам аль-Хамамі. Раней, у 2024 годзе, яго нібыта адхілялі ад лётнай падрыхтоўкі ў Oman Air пасля выяўлення экстрэмісцкіх матэрыялаў. Лайнер з 174 людзьмі на борце здзейсніў экстраную пасадку ў Саудаўскай Аравіі 30 верасня. Падчас сутычкі самалёт рэзка страціў вышыню – з 9410 да 5105 метраў усяго за 29 секунд. Капітан атрымаў раненні, а пасажыры дапамаглі знерухомець нападніка.

  16. edited

    🕯 Памерла Валянціна Гаявая – заснавальніца «Харошак» Валянціне Гаявой было 90 гадоў. Яна больш за паўстагоддзя займалася беларускай харэаграфіяй і папулярызацыяй культурнай спадчыны. З 1974 года Гаявая была мастацкай кіраўніцай і галоўнай балетмайстаркай ансамбля «Харошкі».

  17. 💰 У Менскай вобласці накрылі 19 «кур’ераў» тэлефонных махляроў Паводле слілавікоў, яны забіралі грошы са схованак, дзе іх пакідалі падманутыя беларусы. Потым сродкі канвертавалі ў крыптавалюту і пераводзілі арганізатарам схемы. Цяпер следчыя высвятляюць колькасць пацярпелых і памер шкоды.

  18. edited

    🚨 У Літве зноў абвяшчалі паветраную небяспеку На радарах заўважылі невядомыя аб’екты, падобныя да дронаў, і ў неба паднялі знішчальнікі. Працу Віленскага аэрапорту спынялі. Трывога доўжылася каля 40 хвілінаў і была адмененая а 10:30. Слядоў дронаў так і не знайшлі.

  19. Памёр Кашпіроўскі – той самы тэлепсіхіятр з 1990-х Расейскаму «экстрасэнсу» было 87 гадоў. У 1990-я ягоныя тэлесеансы глядзелі і ў Беларусі У 2025 годзе ён збіраўся правесці сустрэчу ў Варшаве, але яе скасавалі пасля крытыкі з боку польскіх медыкаў. Як выглядала сустрэча з Кашпіроўскім у Менску ў 1990 годзе – глядзіце на відэа.

  20. Older posts