🌉 «Лагістычны жах». Расея б'е па мастах Кіева – пяць з шасці ўжо часткова або цалкам закрытыя За апошнія тры дні расейскія войскі шэсць разоў атакавалі масты ў Кіеве. Адзін з іх трапіў пад удар ажно тройчы, яшчэ адна атака адбылася раніцай 3 кастрычніка. Праз пашкоджанні і пагрозу новых удараў улады абмежавалі або спынілі рух на пяці з шасці аўтамабільных мастоў сталіцы. Гэта ўжо сурʼёзна ўскладняе штодзённыя паездкі паміж двума берагамі Дняпра. Паводле NYT, закрыццё мастоў не толькі ўскладніць жыццё кіеўцам, але і створыць праблемы з перавозкай прадуктаў, абсталявання і іншых грузаў паміж двума берагамі Дняпра. На левым беразе жыве каля мільёна чалавек, у той час як большасць дзяржаўных установаў і бізнесу знаходзіцца на правым. Альтэрнатыўныя пераправы знаходзяцца прыкладна за 145 км ад Кіева, а іншыя – яшчэ бліжэй да фронту. У выданні называюць гэтую сітуацыю «лагістычным жахам».