😡 «Адзін каментар. 50 дзён катаванняў. 2 гады турмы»: беларуска распавяла, што перажыла пасля «справы Зельцэра» Пра лютаванні сілвікоў жанчына распавяла ў Трэдс. Першыя 10 дзён яна правяла на Акрэсціна. Там у двухмеснай камеры ўтрымлівалі па 15 жанчын. Матрацаў і цёплых рэчаў не давалі. У гэты час быў разгар пандэміі COVID-19, у многіх зняволеных знік нюх і пачалася ангіна: «Жанчыны з месячнымі, якім не давалі сродкаў гігіены, спалі штабелямі на ледзяной падлозе, прыціснуўшыся адна да адной, каб не замерзнуць». Вольга таксама кажа, што допыты ў КДБ маглі працягвацца па шэсць гадзін — без ежы, вады і магчымасці схадзіць у туалет: «Ад ежы, якую давалі раз на дзень (калі з допыту не прывезлі ў патрэбны час, то ежы няма ніякай), пачалася ваніты». Паводле жанчыны, у камеры з ёй былі і тыя, хто перажыў яшчэ больш жорсткае абыходжанне: «Адну жанчыну прывезлі сінюю ад сінякоў, як ізалентай абматаную. Ёй нацягнулі майку на галаву і жорстка збівалі ў адным пакоі, пакуль у суседнім гэтак жа білі яе мужа і сына». Яшчэ адну затрыманую, паводле Скрашчук, прывезлі ў кайданках на руках і нагах, злучаных паміж сабой жалезным ланцугом. #рэпрэсіі