😨 Шкляны гмах «Беларусбанку» масава забівае птушак. Што адбываецца? Многія менчукі, якія добра арыентуюцца ў паўднёва-заходняй частцы сталіцы, памятаюць шкляны фасад вялізнага будынку на праспекце Дзяржынскага. Нягледзячы на тое, што з пункту гледжання гарадской эстэтыкі ён выглядае цікава, шкляная абліцоўка ўяўляе смяротную небяспеку для птушак. Відэадоказ гэтага апублікаваў адзін з жыхароў гораду: на кадрах, якія ён выклаў у сацсеткі, можна пабачыць вялікую колькасць мёртвых птушак, што ляжаць на ходніку пад будынкам. Справа ў тым, што адлюстраванне неба і дрэваў у шкляных пласцінах абліцоўкі стварае для птушкі небяспечную ілюзію – яна не разумее, што насамрэч перад ёй сцяна, б'ецца аб фасад галавою, атрымлівае пасля такога сутыкнення страсенне мазгоў ды амаль заўсёды памірае. Прычым праблема існуе ва ўсім свеце – паводле вельмі прыблізных ацэнак, штогод жыццё ў выніку такіх «інцыдэнтаў» страчвае больш за мільён птушак. ✍️ У Менскім камітэце прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя ўжо адрэагавалі на сітуацыю: «Беларусбанку» накіраваныя рэкамендацыі аб тым, як зрабіць фасад бяспечнейшым для «братоў меншых». Там паабяцалі дадаць на фасад спецыяльныя налепкі.
Белсат ✔
Белсат - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году. Кантакт з Белсатам у ТГ толькі праз асабістыя паведамленні ў гэты канал. ↓ Важныя спасылкі ↓ 📲 cde34rfv.ovh taplink.cc/belsat
-
-
💱 Курсы валютаў 30 верасня Долар і еўра сёння трохі саслабелі ў дачыненні да беларускага рубля. Тым часам расейская валюта пайшла ў рост. #курсывалютаў
-
🤔 Здаюць назад: раней улады пазачынялі прыватныя дамы для састарэлых, а цяперака зноў хочуць прыцягнуць іх да сацыяльнага абслугоўвання. А што здарылася? Пра тое, чаму дзяржава раптам расперажывалася пра насельніцтва, якое старэе, а таксама пра іншыя надзённыя для Беларусі тэмы, паразмаўляем у «Нашым дні». ⏯️ Уключайце онлайн-трансляцыю!
-
⛓️💥 На стыку межаў Літвы, Польшчы ды Беларусі ўсталявалі металічную агароджу проста на рацэ Падобныя інжынерныя канструкцыі раней не ўжываліся для спынення мігрантаў, што спрабуюць нелегальна патрапіць з Беларусі ў Еўразвяз. Агароджа спраектаваная такім чынам, што ейная частка можа апускацца проста ў ваду памежнай рэчкі Марыха і блакаваць для мігрантаў доступ на тэрыторыю Літвы або Польшчы. Раней групы замежнікаў нярэдка спрабавалі перасякаць мяжу акурат у гэтым месцы.
-
☝️Расейская армія на гэтым тыдні зазнала найбольшых чалавечых стратаў на фронце з лютага 2022-га Такія звесткі ўтрымліваюцца ў паведамленні Генштабу Украіны, якія распаўсюджвае таксама брытанскае Міністэрства абароны. Згодна са свежымі дадзенымі, у панядзелак 28 верасня Расея страціла забітымі і параненымі 2090 чалавек. Больш было толькі ў самыя першыя дні поўнамаштабнага ўварвання ў 2022-м, а лічбу ў 2 тысячы чалавек на содні страты арміі РФ (зафіксаваныя ўкраінскім Генштабам) мінулы раз перакрочвалі ў 2024-м.
-
💬 «Калі побач ідзе такая бура, а ты застаўся цэлы, ты выйграеш» Расейскі апазіцыйны блогер Максім Кац расказаў у размове з Алінаю Коўшык, чаму ён аптымістычна глядзіць на будучыню Беларусі пасля заканчэння расейска-ўкраінскай вайны. Паслухайце ягоную аргументацыю 👀
-
🔹Берасцейскія чыноўнікі задумалі паставіць вялізную стэлу з дзяржаўным сцягам, якую будзе бачна з Польшчы А таксама: тавары з Wildberries можна будзе браць у крэдыт, Джон Коўл можа заняцца яшчэ і расейскімі палітвязнямі, а фінскія футбольныя заўзятары «перадалі прывітанне» Лукашэнку. 👀 Глядзіце свежы выпуск кароткіх навінаў на Белсаце проста цяпер
-
edited
☝️«Была перадухіленая катастрофа вялізнага маштабу» Апублічваюцца ўсё новыя падрабязнасці пра «трылер», што здарыўся сёння на борце самалёту Flydubai. Паводле новых звестак, другі пілот накінуўся на свайго напарніка з нажом проста ў кабіне. Пачуўшы крыкі ды гукі барацьбы, туды кінуліся іншыя чальцы экіпажу, а таксама пасажыры, сярод якіх апынуліся прафесійныя пілоты, што накіроўваліся ў камандзіроўку. Паводле сведчанняў відавочцаў, у кабіне было шмат крыві. Boeing цягам усяго адной хвіліны знізіўся прыкладна на 4 кіламетры, аднак яго ўсё ж атрымалася вярнуць у бяспечную палётную кандыцыю. Другі пілот цяпер узяты пад арышт, яго дапытвае паліцыя. Ізраільскія медыі публікуюць кадры з акрываўленымі людзьмі ў салоне, якія спрабавалі спыніць неадэкватнага мужчыну. ✍️ Тым часам інфармацыя пра тое, што бойку нібыта ўчынілі пілоты з РФ ды Украіны, абвергнутая. Папярэдне, нападнік (другі пілот) мае грамадзянства Аману. Капітан, якога ён спрабаваў забіць – грамадзянін Арабскіх Эміратаў.
-
edited 📚 Гэтую жанчыну называюць беларускай Эмілі Дыкінсан, і нездарма Яўгенія Пфляўмбаўм – адна з тых беларускіх аўтарак, якіх сёння даводзіцца фактычна адкрываць наноў. Яна пісала ўсё жыццё, але паміж публікацыямі ейных твораў прайшло ажно 63 гады! Сёння гэтае прыгожае прозвішча, якое перакладаецца як «слівавае дрэва», стала назваю выдавецтва, якое вяртае забытыя жаночыя галасы. Крысціна Дробыш расказала пра лёс спадарыні Пфляўмбаўм у нашай праграме «Раніца з Белсатам». 💃🏼 Глядзіце праграму цалкам на YouTube-канале «БЕЛСАТ LIFE» 🤝 Дзякуем за дапамогу ў здымках бару Karma Crew
-
💬 «Для рэжыму Лукашэнкі страшна, калі хтосьці іншы мае большы аўтарытэт: ці гэта пісьменнік, ці нейкі замежны лідар, ці Бог» «Галоўны па рэлігіі» ў Беларусі з нядаўняга часу прызначаецца асабіста Лукашэнкам, яму ж непасрэдна і падпарадкоўваецца. Раней Упаўнаважаным у справах рэлігіяў і нацыянальнасцей быў Аляксандр Румак. Ён меў гэты статус з 2020 года – то бок прайшоў з цяперашняй уладаю найскладанейшы для яе гістарычны перыяд. Цяпер пасаду аддалі рэлігіязнаўцу, былому сенатару і дэпутату Алег Дзячэнка. Чаго чакаць ад гэтай перастаноўкі? Запыталіся ў каардынатаркі «Хрысціянскай візіі», тэалагіні Наталлі Васілевіч. ✅ Чытайце размову з ёй па спасылцы 🔗 Калі вы ў Беларусі, націскайце сюды
-
☝️Ізраільскія медыі: адзін з пілотаў рэзка накіраваў самалёт на зніжэнне, іншы спрабаваў яму перашкодзіць З'яўляюцца новыя падрабязнасці інцыдэнту на борце Flydubai, што выконваў рэйс у Тэль-Авіў. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, адзін пілот спрабаваў спыніць неадэкватныя дзеянні другога: той пастанавіў здзейсніць суіцыд, перавёў лайнер на ручное кіраванне і пачаў рэзкае зніжэнне. У выніку цягам кароткага часу борт апусціўся з вышыні каля 9500 метраў на вышыню каля 4500 метраў. Таксама паведамляецца, што адзін пілот паходзіць з Расеі, а іншы – з Украіны.
-
🛩 Самалёт Flydubai, што ляцеў з Эміратаў у Ізраіль, перадаў сігнал бедства. Пазней высветлілася, што прычынаю сталася бойка пілотаў Лайнер выконваў рэйс з Дубаю ў Тэль-Авіў, на борце знаходзіліся больш за 180 чалавек. Прыкладна праз 1,5 гадзіны пасля вылету з ААЭ, у часе знаходжання ў паветранай прасторы Іярданіі, борт перадаў на зямлю міжнародны аварыйны код 7700, а следам код 7500, які выкарыстоўваецца для абазначэння захопу самалёту. Занепакоенасць пасіліла тое, што лайнер рэзка змяніў курс – развярнуўся на поўдзень і накіраваўся ў бок Саўдаўскай Аравіі – а таксама на некаторы час знік з агульнадаступных сэрвісаў для адсочвання пасажырскага паветранага руху. У Ізраілі нават склікалі тэрміновую нараду сілавікоў, каб абмеркаваць надзвычайную сітуацыю. Аднак неўзабаве стала вядома, што борт Flydubai прызямліўся ў Саўдаўскай Аравіі, а трывожную кнопку экіпаж націснуў з прычыны таго, што першы і другі пілот пабіліся проста ў кабіне.
-
edited ❗️ Заява супраць ціску на медыі з боку апазіцыйных палітыкаў БАЖ, Прэс-клуб і ПЭН разам выступілі ў абарону беларускіх незалежных медыяў, якія атрымліваюць пагрозы ад некалькіх беларускіх палітыкаў і грамадскіх дзеячаў. Белсат падтрымлівае заяву і далучаецца да медыяарганізацыяў. Поўны тэкст заявы чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ Чытайце тут калі вы ў Беларусі.
-
Беларусь зноў уключае рэтранслятары для расейскіх дронаў – памежная служба Украіны «Прыклад дзеяння Расеі па ўдарах па нашых заходніх вобласцях паказвае тое, што на тэрыторыі Беларусі працягваюць працаваць або ўключацца перыядычна рэтранслятары, якія падсілкоўвалі сігнал для расейскіх дронаў», – сказаў спікер Дзяржаўнай памежнай службы Андрэй Дземчанка. Пры гэтым украінскія памежнікі не фіксуюць назапашвання войскаў або перамяшчэння тэхнікі на мяжы з Беларуссю. Паводле маніторынгавага праекту «єРадар», у верасні ў Беларусі працавалі адразу чатыры рэтранслятары, якія дапамагаюць расейскім дронам забіваць украінцаў.
-
edited
Былы беларускі настаўнік выказаўся пра БРСМ «Гэта магчымасць рэалізаваць свае таленты, але таленты своеасаблівыя: у прыстасаванстве і лаяльнасці», – заявіў Уладзіслаў Бохан. Апошнім часам у сацсетках пачалі з'яўляцца скаргі бацькоў на арганізацыю за прымус падлеткаў туды ўступаць. Паводле Бохана, так было заўсёды, і дзяцей цягнуць у БРСМ «казкамі пра тое, што будзе лягчэй паступіць». Такі імпэт настаўнікаў ён звязвае з сістэмай справаздачнасці. «Галоўнае, каб было добра ўсё ў справаздачах. І таксама школа ўважае, што, калі ў іх будзе 100 %, то гэта будзе неяк для іх лепей. І я ведаю, што школы перад БРСМ справаздачацца». Што прапануе бацькам былы настаўнік і для каго БРСМ будзе насамрэч карысны – чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ. Чытайце тут, калі вы ў Беларусі.
-



+1
Расея зноў атакавала Кіеў рэактыўнымі дронамі Загінулі два чалавекі, яшчэ як мінімум чацвёра атрымалі раненні. Пад удар трапілі больш за дзесяць прыватных дамоў і нежылы будынак. Пажары і разбурэнні зафіксавалі ў чатырох раёнах гораду. Акрамя таго, у Вышгарадзе (Кіеўская вобласць) загінула дзіця. З-пад завалаў разбуранага прыватнага дому ратавальнікі дасталі яшчэ трох пацярпелых
-
☕️ Вітаем, шаноўныя! Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць: 🔺 Якая з беларускіх дэлегацый дасягнула больш у ААН На Генеральную асамблею ААН у Нью-Ёрку Беларусь прыехала двойчы: прадстаўнікі дэмсілаў і рэжыму Лукашэнкі. Хто з кім размаўляў – распавядзём па спасылцы. Чытайце тут, калі вы ў Беларусі 🔺 Як не трапіцца сілавікам? Беларусы ўсё часцей выкарыстоўваюць Threads для скаргаў на жыццё, на што звярнулі ўвагу і сілавікі. Якія цяпер ёсць варыянты для карыстальнікаў – чытайце па спасылцы. Чытайце тут, калі вы ў Беларусі 🔺 У Менску баяцца, што Расея не абароніць у выпадку вайны Што даведаўся аналітык Carnegie – чытайце на нашым сайце. Чытайце тут, калі вы ў Беларусі #штопачытаць
-
edited
✌️ «Твой дзень прыйдзе» Сава разрывае таракана з галавой Лукашэнкі. І надпіс па-фінску: «Твой дзень прыйдзе». Такі банэр вывесілі фінскія заўзятары падчас сённяшняга футбольнага матчу з Беларуссю. Дзякуй, Фінляндыя! Kiitos, Suomi! Каментуюць беларусы ў сацыяльных сетках. ❤️
-
edited
☝️29 верасня – гадавіна Статуту ВКЛ 497 гадоў: 29 верасня 1529 года быў зацверджаны 1-ы Статут Вялікага Княства Літоўскага. Упершыню ў гісторыі заканадаўства было выкладзена ў такім вычарпальным выглядзе. Статут ВКЛ таксама называюць першай еўрапейскай канстытуцыяй. Ён рэгламентаваў правы і абавязкі ўсіх саслоўяў, усталёўваў парадак судаводства, вызначаў меры пакарання за злачынствы. Асаблівая ўвага надавалася пытанням землеўладання, што было вельмі важна для феадальнага грамадства. Гэты дакумент стаў сапраўдным прававым арыенцірам для сучаснікаў і наступных пакаленняў. ☝️
-
☝️У Беларусі за Лукашэнкам знікла 1701 вёска З мапы Беларусі штогод знікаюць цэлыя вёскі і хутары. Апошняй сёлета «адмянілі» вёску Пірэвічы, што між Жлобінам і Светлагорскам. Пірэвічы – ужо 19-я з пачатку года «скасаваная» вёска ў Беларусі. З іх дзве ў Гомельскай вобласці, па адной у Берасцейскай і Магілёўскай, 15 – у Віцебскай, з іх 9 — у Шаркаўшчынскім раёне. Насельніцтва Беларусі таксама працягвае скарачацца, пры гэтым сельскае насельніцтва скарачаецца асабліва імкліва. Так: ☝️35 гадоў таму ў Беларусі было 3 384 737 чалавек, якія жылі ў сельскай мясцовасці. Яны складалі 33,2 % насельніцтва кріаны. ☝️15 гадоў таму – 2 388 025 сельскіх жыхароў, 24,9 % ад усіх. ☝️10 гадоў таму – 2 201 940 або 22,4 %. ☝️5 гадоў таму – 2 069 325 або 22,1 %. ☝️На пачатак 2026 года засталося 1 898 771 – менш за 21 %. ☝️
- Older posts