☝️І яшчэ пра «Чарнобыльскі шлях» Памятная акцыя ўпершыню адбылася ў гэты дзень 37 гадоў таму ў Менску. Жалобным шэсцем прайшлі не толькі тысячы беларусаў, але і навукоўцы, гісторыкі ды пісьменнікі. У тым ліку Алесь Адамовіч. Усе наступныя гады «Чарнобыльскі шлях» быў адной з нямногіх магчымасцяў нагадваць уладам аб наступствах аварыі на ЧАЭС для беларусаў. Ад часу рэпрэсій 2020 года «Чарнобыльскі шлях» у Беларусі спынены. А на распараджэнне Лукашэнкі, забруджаныя радыяцыяй землі вяртаюць у сельскагаспадарчы севазварот. ☝️