☝️ Беларуса дэпартуюць з Польшчы за пратэрмінаваныя дакументы 35-гадовага беларуса затрымалі за нелегальнае пражыванне і далі 30 дзён на выезд з краіны. Ён знаходзіўся на ферме ў гміне Понец у Польшчы. Мужчына меў візу, а пасля яе заканчэння звярнуўся да ваяводы з просьбай пра часовы дазвол на пражыванне. Аднак разгляд ягонай справы спынілі, што азначае адсутнасць дазволу. Беларуса даставілі ў памежны пункт Познань-Лавіца і ўручылі абавязальніцтва аб вяртанні на радзіму. Яно ж – рашэнне аб дэпартацыі. Нагадаем, што Польшча ўваходзіць у першую дзясятку краінаў Еўразвязу паводле колькасці пастановаў аб вяртанні замежнікаў. Толькі за першыя паўгода 2026 года дэпартавалі 5640 замежнікаў. ☝️