💪 Маленькая дзяўчынка пабіла сусветны рэкорд у шахматах 11-гадовая Бодхана Сіванандан з Лондану стала самым маладым гросмайстрам сярод жанчын. Гэты тытул яна атрымала на 46-й шахматнай Алімпіядзе ў Самаркандзе (Узбекістан). Дзяўчынка заявіла, што рада дасягненню, але хоча «працягваць ствараць гісторыю, а не проста спыняцца на дасягнутым». Ейныя бацькі прызнаюцца, што не ведаюць, адкуль у Бодханы такі талент. Яна пачала гуляць у шахматы падчас ковіду, а ўжо праз год (ёй было ўсяго сем гадоў) яна выйграла ўсе гульні на чэмпіянаце Еўропы сярод школьнікаў. Дарэчы, папярэдні рэкорд у шахматах сярод маладых жанчын быў у Кацярыны Лагно, якая стала гросмайстрам у 12 гадоў.