Расея ноччу атакавала Кіеў дронамі і ракетамі У выніку былі пашкоджаныя жылыя і адміністрацыйныя будынкі, дзе ўзніклі пажары. Некалькі чалавек шпіталізавалі. Мэр Кіева заявіў пра падзенне абломкаў ракеты ў жылым двары, а таксама пра пажар у адным з карпусоў навучальнай установы. Паводле ЗСУ, паветраную трывогу ва ўкраінскай сталіцы абвяшчалі некалькі разоў за ноч.