🇳🇵 Беларусь хоча арганізавана прыцягваць працоўных мігрантаў з Непалу Для гэтага збіраюцца стварыць адмысловы механізм працаўладкавання, які павінен таксама гарантаваць працоўныя і сацыяльныя правы мігрантаў. Пра гэта размаўлялі кіраўнікі МЗС Беларусі і Непала. Раней падобныя спробы з Пакістанам і Узбекістанам сутыкнуліся з праблемамі – мігранты скардзіліся на нізкія заробкі і ўмовы працы. Чаму на гэты раз павінна атрымацца з Непалам – незразумела 🤔