🌞 Нядзеля і «Раніца з Белсатам» Сёння ў студыі – Кацярына Раецкая і Дзяніс Дудзінскі. Пагаворым пра тое, як прэпарат «Аземпік» змяняе масавую культуру, чаму беларускія ўлады ўзяліся за платныя медычныя цэнтры, хто насамрэч уплывае на беларускую палітыку па-за публічнай прасторай, як выглядае і развіваецца архітэктура беларускіх гарадоў і мястэчак, а таксама пра фемінізм у беларускім кінематографе пачатку мінулага стагоддзя. 👀 Далучайцеся да эфіру!