Белсат ✔

@belsat · Belarusian · active

Белсат - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году. Кантакт з Белсатам у ТГ толькі праз асабістыя паведамленні ў гэты канал. ↓ Важныя спасылкі ↓ 📲 cde34rfv.ovh taplink.cc/belsat

Subscribers 14.6K Subscribers, last 30 days: 14.6K → 14.6K +0 24h
Reach per post (ERR) 11.0%1.6K avg views
Posting 37.1/day last 35 minutes ago
Reactions per 1K views 14.6 ❤ 🤬 😢
  1. edited

    💥 Магутныя выбухі каля акупаванага Луганску У ноч на 27 верасня жыхары паведамлялі пра серыю моцных выбухаў у раёне акупаванага Луганску. У сацсетках з'явіліся паведамленні, што пад удар мог трапіць расейскі склад боепрыпасаў. Афіцыйнага пацверджання гэтай інфармацыі пакуль няма. У той жа час Расея ўначы атакавала Украіну 170 беспілотнікамі розных тыпаў.

  2. ☕️ Вітаем, шаноўныя! Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць: 🔸 Ці зменіць Еўропа курс у бок, выгадны Крамлю Чаму еўрапейцы ўсё часцей галасуюць за радыкалаў і як гэта можа паўплываць на Беларусь і Украіну. 🔸 У беларускіх лясах актывізаваліся ласіныя мухі – крывасмокі, якія часта нападаюць на людзей Звычайныя рэпеленты іх надзейна не адпужваюць, а іх укусы могуць доўга свярбець і запаляцца. 🔸 Вячорка: сустрэча Сікорскага з Рыжанковым можа ўдарыць па стаўленні да беларусаў у Еўропе «Проста сустракайцеся з намі, фатаграфуйцеся, рабіце выгляд, што ў нас адліга і нармалізацыя, але рабіць мы нічога не будзем» #штопачытаць

  3. 💥 #галоўнае за 26 верасня ✔️ Беларускага актывіста Льва Міхеева выслалі з Грузіі і затрымалі ў Арменіі. Цяпер ён на волі ✔️ Беларусы пратэставалі перад Упраўленнем па справах замежнікаў у Варшаве ✔️ Каардынацыйная рада запускае ўласную камісію па злачынствах рэжыму Лукашэнкі ✔️ Ініцыятыва MALDZIS выкупіла «Слоўнік беларускай гаворкі» Івана Насовіча ХІХ стагоддзя ✔️ Беларусь будзе гуляць у Лізе нацыяў UEFA. Ці можа выйсці ў Лігу B? ✔️ У школах Беларусі ў верасні прайшлі сустрэчы з сілавікамі, супрацоўнікамі калоніяў і зняволенымі ✔️ Журналіст: у акупаваных Расеяй Алэшках на Херсоншчыне паведамляюць пра галодныя смерці ✔️ Мінкультуры адмовілася лічыць знаходжанне ўнікальных цэркваў у спісе ЮНЭСКО падставай для надання ім найвышэйшай ахоўнай катэгорыі ✔️У Беларусь ідуць залатая восень і бабіна лета – абяцаюць сухое надвор'е. Прагноз на наступны тыдзень ✔️ Справаў за каментары ў сацыяльных сетках робіцца ўсё больш #рэпрэсіі: ▫️ Крысціна Ціманоўская распавяла, што ейны бацька пад хатнім арыштам ▫️ Гусляр са «Старога Ольсы» Алесь Чумакоў: У СІЗА сніліся ўласныя канцэрты

  4. ❗️«Калі ў Беларусі стала бяспечна?» Беларусы пратэставалі перад Упраўленнем па справах замежнікаў у Варшаве Людзі пратэстуюць супраць адмоваў у міжнароднай абароне, пакуль у Беларусі працягваюцца рэпрэсіі. 📌 Рэпартаж «Белсату» глядзіце па спасылцы ✅ Адкрыць спасылку ў Беларусі

  5. 🤯 Беларускія навукоўцы разам з еўрапейскімі славістамі дэмакратычна абмяркоўвалі, якой павінна быць беларуская мова і яе азбука Гэта не казка і не гіпатэтычная будучыня, а рэальная гісторыя. 100 гадоў таму адбылася Акадэмічная канферэнцыя, якая стала адной з найважнейшых падзей у гісторыі беларускай мовы. Але пазней гэтае «акно магчымасцяў» закрылі: «Амаль усе, хто ў лістападзе 1926-га паверыў, што беларускі дом можна збудаваць і пад савецкай уладай, праз дзесяць гадоў апынуліся ў турмах, ссылках ці ў расстрэльных ямах». 📌 Пра надзею і трагедыю маладой беларускай навукі – чытайце ў нашым артыкуле 🔗 Адкрыць спасылку з Беларусі

  6. 🚨 Сілавікам хочуць даць яшчэ больш улады, на дарогах – новыя аварыі, а мядзведзі ўсё часцей трапляюць у навіны Міністр Іван Кубракоў патрабуе пашырыць паўнамоцтвы міліцыі, а яго намеснік Мікалай Карпянкоў праводзіць сілавыя вучэнні. Школьнік са Слуцка «замініраваў» школу дзеля жарту, а ў Мікашэвічах прагрымелі сапраўдныя выбухі. Тым часам у Польшчы беларускі аўтобус назбіраў ажно 34 штрафы. 😳 Дзе адбылося ДТЗ, падобнае да фільму жахаў, і якія яшчэ надзвычайныя здарэнні адбыліся ў Беларусі – глядзіце ў новым выпуску «Не да законаў»

  7. edited

    Справаў за каментары ў сацыяльных сетках робіцца ўсё больш: «Фактычна людзей караюць за іншадумства» «Белсат» паразмаўляў з праваабаронцам Алегам Агееўым пра тое, за якія праявы вольнадумства сёння саджаюць у Беларусі, і ці шукаюць сілавікі «ідэалагічных ворагаў» з дапамогай ШІ. 👉 Адкрыць спасылку ў Беларусі

  8. 🔴 Галоўныя падзеі дня ў вечаровых навінах на Белсаце У сённяшнім выданні: 🔸Вынік удзелу Святланы Ціханоўскай у Тыдні высокага ўзроўню Генасамблеі ААН 🔸«Калі ў Беларусі стала бяспечна?». Беларусы ў Варшаве беларусы выйшлі на акцыю пратэсту Таксама абмяркуем цяперашні стан беларускай мовы, апошнія падзеі вайны ва Украіне, зніклых беларускіх грыбнікоў ды апошнія выпадкі атручвання грыбамі, калі чакаць пацяплення. Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️ https://www.youtube.com/live/Xmm9NjeQE_E

  9. 🎶Гусляр са «Старога Ольсы» Алесь Чумакоў: У СІЗА сніліся ўласныя канцэрты Яму прапанавалі памілаванне ў абмен на выезд за мяжу, хоць сам ён хацеў застацца ў Беларусі і працягваць развіваць беларускую культуру. Пасля дзевяці месяцаў у СІЗА Алеся вызвалілі і прымусова вывезлі ў Літву. Перад гэтым музыку асудзілі на два гады калоніі за тое, што ён нібыта «рыхтаваў пратэставае ядро» — запісваў беларускія народныя песні. 📌 Як Алесь Чумакоў перажыў зняволенне і чым плануе займацца цяпер – чытайце ў нашым матэрыяле 🔗 Адкрыць спасылку з Беларусі

  10. edited

    😁 Павук пачаў закідваць цытаты Лукашэнкі міліцыянту, а той – не вытрымаў У 2020 годзе Леанід Кубрыцкі пісаў даносы падчас пратэстаў, а цяпер працуе ўчастковым на Віцебшчыне. Андрэй Павук дабраўся і да яго – пачаў задаваць нязручныя пытанні пра абсурдныя выказванні Лукашэнкі пра Гітлера, каронавірус і Менск як сталіцу ЗША. 👇 Чым усё скончылася – глядзіце ў новым выпуску «Шухер Шоў» ад «Белсата».

  11. 🌊 Тайланд змагаецца з маштабнымі паводкамі Залевы накрылі Бангкок і іншыя рэгіёны Тайланду. Затопленыя дарогі, паралізаваны рух транспарту, сотні людзей былі вымушаныя эвакуявацца. У асобных раёнах Бангкоку за некалькі дзён выпала больш за 30 см ападкаў. Улады абвясцілі ўсе 50 акругаў сталіцы зонамі стыхійнага бедства, каб паскорыць ліквідацыю наступстваў. Паводле афіцыйных звестак, ад паводак ужо пацярпелі больш за 84 тысячы чалавек у 21 правінцыі краіны.

  12. edited

    😢 Журналіст: у акупаваных Расеяй Алешках на Херсоншчыне паведамляюць пра галодныя смерці Пра гэта распавёў журналіст Алег Батурын са спасылкай на жыхароў гораду, якія нядаўна змаглі выехаць. Паводле іх, прадуктаў у горадзе амаль няма: рынак перастаў працаваць, а некаторыя людзі збіраюць і ядуць дзікарослыя расліны. Паводле дадзеных ААН, паставак харчавання ў Олешкі не было з 26 траўня. Рада Еўропы заклікала забяспечыць гуманітарны доступ і бяспечную эвакуацыю цывільных з горада. Сітуацыю ўскладняюць разбураная інфраструктура, адсутнасць нармальнай сувязі, замінаваныя дарогі і пастаянная небяспека з паветра. Жыхары кажуць, што баяцца нават выходзіць на вуліцу.

  13. 🎬 «Забароны не здымаюцца. Вось ты ў спісах – ты там будзеш заўсёды» Беларускае кіно даўно працуе ва ўмовах цэнзуры і «чорных спісаў». Рэжысёр Андрэй Кудзіненка распавёў, як праз аднаго «непажаданага» актора могуць перазняць увесь фільм, а карціны за мільёны долараў – проста пакласці на паліцу. 🎬 Чаму і як рэжысёраў прымушаюць даказваць сваю лаяльнасць – чытайце ў матэрыяле «Белсату»

  14. 🤦🏼Раённая газета высмеяла жанчыну з Нарачы, хаця мусіла ёй падзякаваць Жанчына паскардзілася на мясцовыя праблемы ў TikTok, але «раёнка» адрэагавала неадэкватна. 📲 А за TikTok «Белсата» можна сачыць тут

  15. edited

    😳 У школах Беларусі ў верасні прайшлі сустрэчы з сілавікамі, супрацоўнікамі калоніяў і зняволенымі Такім чынам падлеткам з Горадні распавялі пра ўладкаванне турмы №1: якія там ёсць прафесіі, спецыяльнасці і перспектывы кар'еранага росту. У гэтай турме знаходзяцца як найменей 19 палітвязняў. Падобныя сустрэчы адбыліся ў шэрагу школаў. 🔗 Як школьнікам рэкламавалі працу ў рэпрэсіўнай сістэме — чытайце больш па спасылцы ✅ Адкрыць спасылку з Беларусі

  16. edited

    ⛪️ Мінкультуры адмовілася лічыць знаходжанне ўнікальных цэркваў у спісе ЮНЭСКО падставай для надання ім найвышэйшай ахоўнай катэгорыі Намінацыя «Культавае драўлянае дойлідства Палесся XVII–XVIII стст.» знаходзіцца ў Папярэднім спісе ЮНЭСКО яшчэ з 2004 года, аднак за 20 гадоў дзяржава так і не падала поўнае намінацыйнае дасье і не змяніла статус помнікаў: «Фактычна Мінкульт афіцыйна распісаўся ў тым, што абараняць драўлянае дойлідства ад далейшых царкоўных «еўрарамонтаў» не ўваходзіць у яго планы. Прысутнасць беларускіх цэркваў на сайце ЮНЕСКА застанецца 20-гадовай піяр-дэкларацыяй, пакуль самі помнікі будуць працягваць фізічна разбурацца». – піша тэлеграм канал «Спадчына». На зварот «Спадчыны» чыноўнікі адказалі, што ўключэнне аб’екта ў Папярэдні спіс ЮНЭСКО не накладае на дзяржаву абавязкаў па яго далейшай распрацоўцы і ахове. Пры гэтым законы прадугледжваюць найвышэйшую катэгорыю «0» для каштоўнасцяў, якія ўключаныя або прапанаваныя ў Спіс сусветнай спадчыны.

  17. ❗️Адпусцілі беларуса, якога затрымалі ў Арменіі пасля дэпартацыі з Грузіі За вызваленне Льва Міхеева ўзяліся беларускія праваабаронцы, армянскія і грузінскія прадстаўнікі і юрысты Офісу Святланы Ціханоўскай — піша АПК. Але гісторыя на гэтым не завершаная. Цяпер Міхееў плануе дамагацца прававой ацэнкі дзеянняў грузінскіх уладаў. Ягоны выпадак прыцягнуў увагу грузінскіх праваабаронцаў да праблемы дэпартацыі беларусаў з Грузіі.

  18. edited

    «Проста сустракайцеся з намі, фатаграфуйцеся, рабіце выгляд, што ў нас адліга і нармалізацыя, але рабіць мы нічога не будзем» Так дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка апісаў пазіцыю Менску адносна магчымай нармалізацыі адносінаў з Захадам. Паводле яго, рэжым хоча паказухі і дыялогу дзеля дыялогу, але не гатовы да рэальных пераменаў – вызваляць палітвязняў, спыняць рэпрэсіі і вырашаць праблемы бяспекі. Ён таксама папярэдзіў: калі сустрэчы з лукашэнкаўскімі чыноўнікамі пачнуць падаваць як знак «пацяплення» і нармалізацыі, гэта можа ўдарыць па стаўленні Еўропы да беларусаў. 🔗 Якім чынам? Чытайце ў каментары для «Белсату» па спасылцы ✅ Адкрыць спасылку ў Беларусі

  19. 🏗 Жыхары «Паўночнага берага» у Менску збянтэжаныя вынікамі рамонту двара: вынік аказаўся надта далёкім ад абяцанняў А ў студэнцкіх інтэрнатах Менску сілавікі правялі рэйды з кінолагамі – шукалі наркотыкі і нават вэйпы. Тым часам 28-гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі за здраду і наркотыкі. Варшава і Менск падаюць асцярожныя сігналы пра магчымы дыялог, а Грузія выслала беларускага палітуцекача ў Арменію. 👀Пра гэтыя і іншыя навіны – глядзіце ў кароткім аглядзе навінаў «Белсату»

  20. 📚 Ініцыятыва MALDZIS выкупіла «Слоўнік беларускай гаворкі» Івана Насовіча ХІХ стагоддзя Гэта адно з найважнейшых лексікаграфічных выданняў у гісторыі беларускага мовазнаўства. Кнігу набылі на аўкцыёне ў Нідэрландах на сродкі ад штомесячных ахвяраванняў, а ў будучыні яе плануюць перадаць у Чавускі гісторыка-краязнаўчы музей — на радзіму аўтара.

  21. Older posts