📚 Ініцыятыва MALDZIS выкупіла «Слоўнік беларускай гаворкі» Івана Насовіча ХІХ стагоддзя Гэта адно з найважнейшых лексікаграфічных выданняў у гісторыі беларускага мовазнаўства. Кнігу набылі на аўкцыёне ў Нідэрландах на сродкі ад штомесячных ахвяраванняў, а ў будучыні яе плануюць перадаць у Чавускі гісторыка-краязнаўчы музей — на радзіму аўтара.