❗️Адпусцілі беларуса, якога затрымалі ў Арменіі пасля дэпартацыі з Грузіі За вызваленне Льва Міхеева ўзяліся беларускія праваабаронцы, армянскія і грузінскія прадстаўнікі і юрысты Офісу Святланы Ціханоўскай — піша АПК. Але гісторыя на гэтым не завершаная. Цяпер Міхееў плануе дамагацца прававой ацэнкі дзеянняў грузінскіх уладаў. Ягоны выпадак прыцягнуў увагу грузінскіх праваабаронцаў да праблемы дэпартацыі беларусаў з Грузіі.