😳 Стваральнік буйнога фан-акаўнту Лэдзі Гагі два гады правёў у беларускай калоніі Высветлілася, што ўладальнікам акаўнту Gaga Daily з 480 тысячамі падпісантаў апынуўся 32-гадовы мянчук Кірыл. У пачатку 2024 года яго арыштавалі за ўдзел у пратэстах і асудзілі на больш чым два гады зняволення. Ён цалкам адбыў пакаранне ў ІК-17 у Магілёўскай вобласці і выйшаў на волю ў красавіку 2026 года. «Прабачце за адсутнасць навінаў – я літаральна быў у турме 😭» – напісаў Кірыл, вяртаючыся ў акаўнт. Ён расказаў, што ўвесь гэты час Gaga Daily вялі яго сябры, і падзякаваў фанатам за паведамленні падтрымкі. Кірыл таксама сказаў, што цяпер ён на волі і ў бяспецы. #Рэпрэсіі